Прымгну́ць ’задрамаць’ (паст., Сл. ПЗБ), прымгну́ты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), прымгну́ць, прымгну́цца ’прыжмурыць; задрамаць’, рус. кур., смал. примгну́ть ’заснуць ненадоўга, задрамаць’, з працягам семантыкі ’прыціхнуць, супакоіцца; патухнуць, згаснуць’. Параўнанне з літ. primìgti ’тс’ дае падставы рэканструяваць арэальна абмежаванае прасл. *primьgnǫti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mьgnǫti (гл. з аглядам форм і семантыкі ЭССЯ, 21, 97–98). Гл. таксама мжыць; ЕСУМ, 3, 456 (мжи́ти).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)