Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кермашава́ць ’быць на свяце, святкаваць’ (Нас., Жыв. сл., ТС). Гл. кірмашаваць, кірмаш.

Ке́рнавухі ’бязвухі, са скручаным вухам’ (ТС). Гл. карнавухі.

Ке́рнер ’слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ, Жыв. сл.). Укр. кернер, рус. кернер — запазычанні з ням. Körner ’тс’ (ЕСУМ, 2, 425).

Керно́з ’кныр, кабан з кароткім лычом’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кнораз.

Ке́рпаць ’крэмзаць, пісаць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. кропать у тым жа значэнні. Магчыма, гэтыя словы звязаны па паходжанню з прасл. kъrpati ’латаць, лапіць’ (рус. корпать ’лапіць’, серб.-харв. кр̏пити ’тс’, славен. kŕpati ’тс’ і інш.), літ. kùrpė ’чаравік’, лат. kur̃pe ’тс’, ст.-прус. kurpe ’тс’. Параўн. лапаць і лапіць.

Ке́рхаць1 ’хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Ке́рхаць2 ’пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).

Ке́ршы ’пярэсты’ (Сл. паўн.-зах.). «Бывае кершы бык, карова кершая» (там жа, 458). Параўн. таксама бел. кершыс ’пярэсты вол’, кершаваты -пярэсты’, польск. kierszuk, kierszal ’пярэсты бык’, kierszajka ’етярэстая карова’. Даная група слоў літ. паходжання: літ. keršis ’пярэсты (бык, конь)’. Адпаведныя дэмінутывы: keršiikas, keršėlis (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 45).

Ке́рыць ’гуляць, п’янстваваць’ (Нас., Яруш.), ’маніць’ (Сцяшк. Сл.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. gerti, gerióii ’піць, п’янстваваць’, gėržias ’п’яніца’. Таго ж паходжання рус. кирять ’выпіваць’, польск. kirzyć ’п’янстваваць’, кіту ’п’яны’. Пранікненне да ўсходнеславянскіх і польскай моў ішло праз арго. Незразумелым застаецца другое значэнне (’маніць’). Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 68–69.

Ке́са ’машна на грошы’ (Др.-Падб.). Укр. кеса, киса ’тс’, польск. kiesa ’тс’ — запазычанні з тур. kese ’машна на грошы’, kise ’тс’. Гл. Фасмер, 2, 239; Слаўскі, 2, 157–158; ЕСУМ, 2, 426.

Ке́ска ’кашалёк’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Гарэц.). Гл. кеса. Версія аб паходжанні слова з балт. неабгрунтаваная (Лаўчутэ, Балтизмы, 113). Да таго ж прыклады з літ. і лат. моў семантычна далёкія: лат. ķešķys ’драўляныя насілкі’, літ. kẽstės ’тс’ або ķēska ’анучы, рыззё’.