◎ Ке́рыць ’гуляць, п’янстваваць’ (Нас., Яруш.), ’маніць’ (Сцяшк. Сл.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. gerti, gerióii ’піць, п’янстваваць’, gėržias ’п’яніца’. Таго ж паходжання рус. кирять ’выпіваць’, польск. kirzyć ’п’янстваваць’, кіту ’п’яны’. Пранікненне да ўсходнеславянскіх і польскай моў ішло праз арго. Незразумелым застаецца другое значэнне (’маніць’). Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 68–69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)