◎ На́дубіна экспр. ’вялікі гультай’ (міёр., Нар. сл.). Гл. надубень, надаўбень.
◎ Надубы́рыцца ’наставіць хіб, надзьмуцца, натапырыцца’ (Юрч. Сін.). Новаўтварэнне на базе фразеалагізма стаць дубарам (дубырым, Бяльк.) ’стаць на дыбы; натапырыцца’, што звязана з дуб, параўн. тыпалагічную паралель: ням. sich bäumend ’устаючы на дыбы’ пры Baum ’дрэва’ (Фасмер, 1, 549). Гл. дуба.
◎ Надува́нчык ’адуванчык, дзьмухавец’ (ТС), надуваньчык ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Змененая пад уплывам надуць ’надзьмуць’ руская назва одуванчик ’тс’, відаць, у выніку цяжкасцей пры ўспрыняцці пачатку слова (ідэнтыфікацыі а‑ = аб‑) і змены матывацыі («як надуты»); параўн. таксама рус. маск. надуванчик ’тс’, што сведчыць аб дээтымалагізацыі тэрміна і спробах «мадэрнізацыі» яго формы ў межах самой рускай мовы.
Наду́дліцца ’напіцца праз меру, насмактацца’ (Бяльк.). У аснове экспрэсіўнага ўтварэння — гукапераймальны элемент ‑дуд‑, што можа быць звязана з дуда, дуць (гл.), параўн. дудзіць ’іграць на дудзе’ і ’прагна піць’ (Байк. і Некр.), рус. надудо́литься, надуби́ться, надуда́риться ’напіцца ўдосталь’, а таксама іншыя дзеясловы з тым жа значэннем: надудо́ніцца, наду́ндзіцца і пад. (Трубачоў, Этим. сл., 5, 147).
◎ Надуко́ваны ’выхаваны’ (Пятк.). З на‑адукованы, да адукаваць, адукацыя з наступным сцяжэннем галосных. Гл. дукаваць.
Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумацца ’задумаць, рашыць, одум ’разважанне, роздум’. Гл. думаць.
Надума́ць ’надуваць, навейваць’ (бешанк., Нар. сл.). Да дзьмуць (гл.), параўн. таксама надма́ць ’надуць’ надыма́ць ’надуваць’ (Нас.); ‑ду — у аснове, відаць, пад уплывам дуць — для ўсіх славянскіх моў характэрна змешванне асноў *duti і *dǫti (*duti: *dujjǫ × dǫti: dъmǫ), гл. Трубачоў, Эт. сл., 5. 99–100.
◎ Надумба́шыцца ’нахмурыцца’: небо надумбашылось (ТС). Няясна.
◎ Наду́ндзіцца ’напіцца ўдосталь, уволю’ (слонім., Нар. лекс.), ’нассацца’ (Сцяц.). Гл. дундзець, дунда.
◎ *Надхлішча, nadchliszczo ’адрыжка’ (слонім., Арх. Федар.). Гл. натхла, тхло.