Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кужу́рка ’безрукаўка на аўчыне’ (Сцяшк. Сл.). Да тужурка (гл.).

Кужэ́ль ’кудзеля’ (Яруш.). Гл. кужаль.

Куза́ка ’насякомае, мышка, кузурка’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да каза (гл.). Зыходная форма, мусіць, была *казаўка.

Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.

Ку́заў1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў2.

Ку́заў2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).

Ку́заў3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў2 (гл.).

Куза́цца ’коўзацца, слізгацца па лёдзе’ (Бяльк., Касп.). Да коўзацца (гл.).

Кузёмак, кузёмка ’пасуда з бяросты для ягад’ (Сцяшк., З нар. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да кузаўч (гл.).

Кузё-кузё ’воклічы для падзывання жарабят’ (Жыв. сл.). Гл. таксама кузю‑кузю.

Ку́зік ’гузік’ (Бяльк., Мат. Маг.). Да гузік (гл.).

Кузі́ка ’від бручкі’ (Жыв. сл.). Гл. кузюка.