Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нату́ра ’характар’ (Яруш., Некр., Бяльк., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), ’прырода, характар’ (Рам., Гарэц.), ’упартасць’ (Нас.), ст.-бел. натура ’прырода; характар’ (1580 г.) < ст.-польск. natura (з 1461 г.) < лац. natura ’прырода, характар і інш.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Гл. таксама Кюнэ (Poln., 90), які лічыць сучаснае бел. натура запазычаннем з польскай.

Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел. натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск. naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац. naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел. натуральны з польск. naturalny.

Натурлівы ’схільны да самадурства, упарты, капрызны’ (Гарэц., Анім., Сл. ПЗБ, Яўс.), ’наравісты’ (Нас., Бяльк., ТС). Да натура, літаральна ’той, хто паказвае свой характар’.

Нату́рысты ’упарты’ (Нас., Гарэц.; навагр., Нар. словатв.; мазыр., З нар. сл.; Сл. ПЗБ, ТС). Да нату́ра ’характар’.

На́тха ’вонь’ (Нас.), ’адрыжка’ (бяроз., Шатал.), укр. на́тха, на́дха ’адрыжка з непрыемным пахам’. Да тхаць, тхнуць (гл.).

Натхне́ннерус. вдохновение’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ). Утворана ад натхнуць ’унушыць каму-небудзь спосаб свайго мыслення’ (Нас.), гл. тхаць, тхнуць ’дыхаць, веяць’; у сувязі з гэтым няма падстаў лічыць калькай з рус. вдохновение (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 120), таксама як і натхняць — калькай з укр. надихувати ’тс’ (параўн. Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 121). Параўн. паралельнае ўтварэнне ад натхаць ’унушаць свой спосаб мыслення, свае думкі’ — натханне ’ўнушэнне’ (Гарэц.), нытханне ’задуменне, задума’ (Бяльк.).

На́тша ’на галодны страўнік’ (Сл. ПЗБ), на́тшча ’тс’ (Нас.). Гл. на́шча ’тс’.

Наты́хмест (на тыхъ мѣстъ) ’імгненна, раптам’ (Нас.). Параўн. польск. natychmiast ’тс’, з якога, відаць, і запазычана беларускае слова.

Нау́знік ’малы пчаліны вулей, які ставяць у лесе на дрэве для прываблівання раёў’ (Кос.). Гл. навузнік.

Нау́ськаць ’падвучыць, падбухторыць’ (стаўб., Жыв. сл.). Гл. вуськаць.