◎ Прычы́рквацца ’дакранацца’ (Ян.). Гл. чыркаць.
Прычыта́ць, прычы́тваць ’плакаць (па нябожчыку), прыгаворваючы словы жальбы’ (Нас., ТСБМ, ДАБМ), прычы́тываць ’галасіць’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. причита́ти, причи́тувати ’тс’, рус. причита́ть ’тс’. Да чытаць (гл.). Усходнеславянская сематычная інавацыя. Паводле ЕСУМ (4, 584), украінскае слова запазычана з рускай (царкоўнаславянскай).
◎ Прычэ́лле 1 ’прыпынак, прытулак’, ’нязначная прычына, повад’ (Юрч. Сін.), ’прылік’: ён так работая — абы для прычэлля (Мат. Гом.). Гл. наступнае слова; магчыма, перанос значэння ’узор’ — ’прылік’. Няясна.
◎ Прычэ́лле 2 ’вышыўка, узор’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. причелье ’налобная частка жаночага галаўнога ўбору, вышытая бісерам, гарусам, шоўкам’, ’аздабленне на пярэдняй частцы жаночага галаўнога ўбору’, причілок ’тс’, укр. причільник ’налобная частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’. Да чало (гл.).
Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пка ’падстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.
◎ Прышаво́ры ’забабоны’; ’зачараваныя рэчы’, прышаворыха ’асоба, здатная на забабоны’ (пух., Жыв. сл.). Рус. наўг. прыше‑ выривать ’прышэптваць’, валаг., уран. пришевертывать ’прышэптваць, гаварыць неразборліва’. З пры‑ша‑ворыу дзе ша⇉экспрэсіўная прыстаўка. Несумненна, роднаснае каверня ’аб чым-небудзь неразумным’, каверыць ’перакручваць словы’ (гл.), якія Лабко (там жа) узводзіць да кораня ‑вер‑ са значэннем ’плесці’ і параўноўвае з вярэня ’плеценая торбачка’, рус. шеве‑ ренька ’кашолка’. Семантычны пераход ’плесці’ → ’гаварыць абы-што, што-небудзь незразумелае, пляткарыць’ шырока вядомы, параўн. вярзці, плёткі (гл.), рус. сплетни і г. д. З другога боку, вядома, што значэнне ’варажыць’ часта ўзнікае на базе значэння ’невыразна гаварыць, мармытаць’, параўн. забабоны, шаптаць ’загаворваць’. Магчыма, да гэтай групы адносяцца яшчэ і рус. шаверь ’дробязь, дрэнь’, шаверень ’тс’; інакш аб апошніх словах Фасмер, 4, 393. Параўн., аднак, прышавіцца ’здацца, прывярзціся’ (Ласт.), што, хутчэй за ўсё, ад шаваць ’варушыцца’ (гл.), або да шаў (шав) (выклічнік, што перадае гаворку шапялявага) (Нас.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑pp‑, параўн. шапор‑ тацца ’варушыцца’, выклічнік шапор‑шапо́р ’тс’ (Нас.), гл.
◎ Прышаламі́ць экспр. ’пакараць’ (лях., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. пришоломити ’ашаламіць’. Гл. ашаламіць, шолам з развіццём семантыкі ’аглушыць, адурыць’ → ’пакараць’.
◎ Прышало́пкаваты ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), укр. пришелепкуватий, пришолопкуватий, пришелепуватий, пришо‑ лопуватий ’дурнаваты’. Да шалопаць (гл.).
◎ Пры́шамець (prysamic) ’нядобрая прыкмета (?)’: heia prysamić niejkaja, kali kury stali jesci na hradach cybulu (Варл.). Звязана з прыхамаць (гл.). Вытворнае ад шамятаць ’шастаць, шамань’ (гл.), шэмет ’шум, шоргат’, параўн. балг. шемет ’замарока’. Да фанетыкі параўн. славац. chomratťšomrať ’бурчаць’, што сведчыць аб іх пеяратыўным характары (Махэк₂, 611).
Прышаста́ць (прышастаты) ’?’: Да пускай нас до танчику // Ныженьки проламаты, // Суконьки прышастаты (Доўн.-Зап., Пін.) Прэфіксальны дэрыват ад шастаць (гл.).
◎ Прышаты́рыць ’прыбраць’, прышатырыцца ’прыбрацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна, гл. шатырыцца. Магчыма, да шатаць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ыр‑.