Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус. кастрам. коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус. паўн.-дзвін. каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус. дыял. вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр. ковертати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)