Кавярза́ць ’няўмела рабіць (плесці, шыць)’ (Юрч.), къвірзаць ’пісаць абы-як, неразборліва, абы-што’ (Нар. лекс.), кывярзыць ’няўмела плесці лапці’ (Бяльк.). Бел. словы (паўн. і ўсх.) утвараюць адзін арэал з рус. смал., пск. каверзать ’рабіць што-н. нядбайна, абы-як’, якое ад коверзати ’плесці (лапці) і да т. п.’ Пераноснае значэнне ’рабіць абы-як’ абумоўлена, па-першае, характарам самой работы (плесці лапці), а па-другое, больш новай і дыфузнай семантыкай экспрэсіўных дзеясловаў коверзати/каверзити, параўн: на той жа тэрыторыі: ’блытаць’, ’гарэзіць’, ’займацца чым-н. ад няма чаго рабіць і да т. п.’ Адносна этымалогіі апошніх слоў гл. кавярзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)