◎ Прышаты́рыць ’прыбраць’, прышатырыцца ’прыбрацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна, гл. шатырыцца. Магчыма, да шатаць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ыр‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)