Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́ ’пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр. печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).
◎ Пе́чка ’прадуха ў прызбе’ (віл., Нар. сл.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з печка ’пячурка з боку печы, кучка’ (бяроз., мазыр., ельск., ЛА, 4). Да печ (гл.). Мядз. печка ’грубка’ (Жыв. сл.) — новае, з рус. печка ’тс’. Сюды ж печачка (Юрч. СНЛ).
◎ Пе́чкацца ’пэцкаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем пэцкацца і пячксір ’пячнік’.
◎ Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).
◎ Пе́чы (вялікія) ’пагорак’ (мазыр., ЛА, 2). Няясна.
Пе́чыва ’печаныя вырабы з мукі’ (ТСБМ), пе́чыво ’тс’, ’адна выпечка хлеба’ (слонім., саліг., Нар. словатв.; рагач., кіраў., Нар. сл.; Шат.), укр. пе́чиво ’тс’, ’смажанае мяса’, рус. пе́чиво ’печанае; смажанае’, польск. pieczywo ’пячэнне’, в.-луж. pječwo ’хлебабулачныя вырабы’, н.-луж. pjacywo ’пячэнне, булачкі’, чэш., славац. pečivo ’тс’, ’хлебабулачныя вырабы’, славен. pecívo ’праца хлебапёка’, серб.-харв. пе̏циво ’булачныя вырабы’, ’што-небудзь спечанае’, ’смажаніна’, макед. печиво ’смажанае мяса’, балг. печи́во ’смажанае ў духоўцы альбо на пліце’. Прасл. *pečivo ’якое пячэцца’ (Бязлай, 3, 18). Да пячы́ (гл.).
◎ Пе́чыска ’месца, дзе стаяла печ’ (гродз., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам польск. мовы (зах.-слав. суф. ‑isk‑o ) з печышча (гл.). Да печ (гл.).
Пе́чышча, пе́чышчо ’хацішча’ (чавус., зэльв., слонім., ЛА, 4). Да печ (гл.). Аб суф. ‑ішч‑а са значэннем ’месца, дзе знаходзіўся прадмет’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 159. Семантычны перанос ’печышча’ > ’хацішча’: пасля пажару заставалася толькі печ.
Пе́ша, пе́шо, пі́шо ’пяшком’ (ТСБМ; Сцяшк. Сл.: лях., гродз., маст., драг., Сл. ПЗБ) — адпрыметнікавыя ўтварэнні з суф. *‑o. Да пе́шы (гл.).