Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наспара́цца ’набрацца, назапасіцца’ (віл., Жыв. сл.). Калі гэта не апіска (гл. настарицца), то хутчэй за ўсё да спор ’прыбытак, нарашчэнне’, параўн. наспарыць (гл.).

Наспароміць ’нарыхтаваць у запас’ (Нас.), наспароміцца ’назапасіцца, настарацца’ (Нас., Растарг.). Гл. спароміць.

Наспары́ць ’нарасці ў вялікай колькасці’ (полац., Нар. лекс.), ’іназбірацца’ (міёр., Нар. сл.). Да спор ’прыбытак, нарашчэнне’ (гл.).

Наспасобіць ’прыдбаць, назапасіць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’назапасіць у патрэбнай колькасці’ (Нас.). Гл. спасобіць.

Наспаты́чку ’насустрач’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да спаткаць ’сустрэць’ хутчэй за ўсё па прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі, характэрнай для прыслоўяў, параўн. нараспашку, навыцяжку і пад., паколькі цяжка дапусціць прамежкавую ступень у выглядзе назоўніка спатычка ’спатканне’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.

Наспа́шкі ’ў здольшчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да пахиць ’рабіць, працаваць (звычайна на полі)’; для прыслоўя зыходным мог быць назоўнік тыпу *спашкі ’ўраджай, г. зн. ’тое, што атрымана ў выніку сумеснай працы і што дзеліцца паміж кампаньёнамі’.

Наспе́ць ’наступіць’ (Яруш.). Да спець (гл.), параўн. прыспе́ць ’надысці’, паспе́ць ’укласціся ў час’ і інш.

Наспі́чнік ’дэталь у коле воза (рэхва, якая набіваецца на калодку каля спіц)’ (ТС), наспішнікі мн. ’тс’ (Маслен.). Да спіца ’дэталь у коле’ (гл.); паколькі рэхва набівалася не на спіцы, а на калодку, у якую яны ўстаўляюцца, застаецца няяснай зыходная прыназоўнікавая канструкцыя, на базе якой мог утварыцца тэрмін, параўн., аднак, заспічнікі ’тс’ (Маслен.), дзе матывацыя больш празрыстая; субстытуцыя прыназоўніка — прыстаўкі магла адбыцца пад уплывам дзеяслова набіваць ’насаджваць’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.

Наспод ’навыварат’ (Бяльк.). Да спод ’ніжняя частка чаго-небудзь; унутраная частка адзення’.

Настабу́рчаны ’непрыгладжаны, непаслухмяны (адносна валасоў)’ (ваўк., Сцяшк. МГ), настабу́рчыцца ’натапырыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. стабарчи ’старчма, старчаком’.