◎ Наспаты́чку ’насустрач’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да спаткаць ’сустрэць’ хутчэй за ўсё па прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі, характэрнай для прыслоўяў, параўн. нараспашку, навыцяжку і пад., паколькі цяжка дапусціць прамежкавую ступень у выглядзе назоўніка спатычка ’спатканне’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)