Акара́скацца ’справіцца з якімі-небудзь справамі, працай’ (Янк. Мат.). Няясна. Параўн. адкараскацца.
Акардэо́н (БРС) < рус. аккордеон < франц. accordeon. Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 84). З французскай у рускую мову слова трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Франц. accordeon < ням. Akkordeon (пачатак XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 61–62).
Акарэ́лы ’брудны, неахайны’ (Сцяшк. МГ). Відаць, да кара (гл.). Аддзеяслоўнае новаўтварэнне. Ад акарэць, карэць.
Ака́сываць ’мець перавагу ў чым-небудзь, над кім-небудзь’ (Нас.), акаснуць ’падужаць’ (Бяльк.). Параўн. рус. косать ’біць, караць’.
Ака́цыя (БРС) < рус. акация < лац. acacia. Гл. Шанскі, 1, А, 68.
Акачу́рыцца ’памерці, здохнуць’ (Нас., Бяльк., Касп.). Гл. качурыцца.
Ака́шыцца ’размясціцца, прыстроіцца’ (Нас., Бяльк.). Гл. кошаваць.
Акварэ́ль. Новае запазычанне з рус. акварель (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц. aquarelle (XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 58).
Акзі́мачка ’печка’ (Касп.) < *ак зіме. Эфемернае новаўтварэнне.