Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нары́льнік ’высыпка, маленькія прышчыкі на губах’ (Бяльк.). Да рыла ’лыч, перан. твар у чалавека’, параўн. рылаты ’які мае тоўстыя, абвіслыя губы’ (Нас.).

Нары́на ’замеценая снегам дарога’ (Касе). Ад нарынуць ’намесці, наваліць’: снегу нарынуло ’навеяла’ (полац., Шн. 2, 454), параўн. нарынуць ’напасці, наляцець’ (ТС), нарынуццанапасці, накінуцца, наваліцца’ (Яруш., Бяльк., Мат. Гом.), да рынуць (гл.).

Нары́нуць ’напасці, наляцець раптоўна’, ’натрапіць, наткнуцца’ (ТС). Да рынуць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), для праслав. *narinęti sę характэрна было значэнне ’накінуцца, напасць, наляцець’ пры *rinęti ’піхаць’ (^выклікаць рух’ < ’знаходзіцца ў руху’ < ’цячы, ліцца’).

Нары́п ’скрып саней пры вялікім снезе’ (в. Калядкі, Суччына, ЭШ), нарыпень ’скрыпучы мароз’ (ТС), укр. нарепень ’снег, які скрыпіць пад нагамі ад вялікага марозу’, рус. на́ры‑ пень ’шум, скрып ад санных палазоў’, на́репь, на́репень ’абледзянелы снег, галалёдзіца’. Да рыпець ’скрыпець’, рыпнуць ’скрыпнуць’, параўн. на рыпу ’са скрыпам (пра абутак)’ (Растарг.), рыпоцень ’моцны, пякучы мароз’: Рыпоцень, як едзеш саньмі, то усё рыпіць (ТС); не выключана, што першапачаткова магло быць звязана з прасл. *ripnęti ’ступіць’, параўн. прастамоўе рвануцца ’зварухнуцца, сысці з месца’, рус. рип! ’выклічнік, які перадае гук крокаў’, балг. рипна ’скочыць, падскочыць’, макед. рипне ’скочыць’, польск. rypnąć ’ступаць, таптаць’ і асабліва дыял. narypnąt ’наступіць’: narypnol me na nogę (Варш. сл.), чэш. vyrypovat ’хутка крочыць’, што у сваю чаргу, відаць, гукапераймальнага характару, насуперак Трубачову (гл. Фасмер, 3, 530); дапушчэнне такога развіцця семантыкі магло б вытлумачыць спецыфічнае значэнне паўночнарускага слова, дакладным семантычным адпаведнікам якога з’яўляецца рус. сіб. наступ ’скарынка лёду на паверхні снегу, шарпак’ (= рус. наст).

Нарыпітава́цца экспр. ’наесціся’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да літ. f(pyti ’прагна есці’ (там жа).

На́рыс (Гарэц., Байк. і Некр., БРС, ТСБМ). Запазычанне з польск. narys ’накід, малюнак, зарые’ або паўкалька з рус. очерк, гл. рыса, рысаваць.

На́рыск ’след ваўка, лісіцы’ (Інстр. 2), рус. на́рыск ’след на снезе ад хутка бягучага звера’. Да рыскаць ’бегаць; кідацца ў розныя бакі’, параўн. рус. нарыскивать ’тс’.

Нары́схраст ’насцеж (пра дзверы)’ (в.-дзв., Шатал.). Змененае наро́схрыст ’тс’, гл. расхры́станы.

Нары́тнікі ’набедрыкі’ (Некр., ТС, Мат. Гом.), ’шляя’ (Маслен.; чач., Жыв. сл.), ’паўшоры’ (рэч., Нар. сл.), наритнікі ’набедрыкі’ (кір., Нар. сл.; гом., Мат. Гом.), нарыткі ’тс’ (ТС), нары(т)шнікі ’тс’ (Шат.), укр. наритники ’шляя’. Паводле Непакупнага (Связи, 48–49), корань ‑рот‑ ’бядро, бок, круп каня’ выводзіцца на падставе структурнай паралелі і семантычнага аналага на‑бедр‑ыкі і суадносіцца з літ. rietas ’бядро’, роднасным ст.-рус. рить ’капыт’, ст.-ц.-слав. рить, чэш. riť, польск. rzyć ’anus’, а само слова можа разглядацца як паўкалька ці лексіка-семантычны варыянт тэрміна набедрыкі. Параўн. таксама рыткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні яе на навой (дзве драўляныя планкі з зубцамі)’ (ТС, Уладз.), якое фармальна можна суаднесці з нарыт- кі ’набедрыкі’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай.

Нары́ў ’нарыў, болька’ (Сл. ПЗБ, ТС), нары́ўка ’маленькі нарыў’ (Сл. ПЗБ). Ад нарыва́ць ’апухаць і гнаіцца’, да рваць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 97), прасл. *naryvъ ’гнайнік’ ад дзеяслова *naryvati ’тузаць (пра боль), нагнойвацца’.