Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лядзя́нка ’рэпа, якая вырасла на лядзе’ (Нас.). Да ля́да1 (гл.).

*Лядні́к1, ле́днік ’склеп, лядоўня’ (чач., ветк., Мат. Гом.) — з рус. ле́дник, ледни́к ’тс’. Лядоўнік ’тс’ (бых., там жа) — кантамінацыя з леднік і лядоўня.

Ляднік2 ’скопішча вялікай масы паўзучага лёду, глетчар’ (ТСБМ) у якасці культурнага тэрміна з рус. ледни́к ’тс’.

Ляднік3 ’абабак, Boletus scaber’ (Мядзв.; бялын., Нар. сл.; кругл., Жыв. сл., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ, БЛ, 6, 23), ’грыбы’ (Баркалабаўскі летапіс). Да ля́да2. Названы паводле месца, дзе яны растуць (як палявыя грыбы, пожя́рны грыб).

Лядны ў выразе ля́дны дуб ’дуб цвёрды, Guercus robur L.’ (маг., Кіс.). Да ляда1 ’дуб, які расце на лядзе’. Аналагічна лядны ў ТСБМ.

Лядойка ’дрэнна’ (Нас.). Да ляда́ік (гл.).

Лядок ’куравай дацкі, Astragalus danicus Retz.’ (драг., Нар. лекс.). Да ля́да2 (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 15, 48), яшчэ прасл. lędokъ.

Лядоўня ’пограб з лёдам або снегам для захоўвання прадуктаў’ (Гарэц., Яруш., Янк. 2, Касп., Бяльк., Сцяшк.; жлоб., Нар. словатв.; мін., КЭС), лёдо́ўня ’тс’ (Шушк.). Укр. льодо́вня, леді́вня, рус. прыбалт. ледо́вня, польск. lodownia, в.-луж. lodownja, чэш. ledovna, славац. ľadovňa. Прасл. паўн. ledovьnʼa ’памяшканне для лёду’ (Слаўскі, 4, 322). Утворана ад прыметніка ledovъ > лядовы. Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 138), Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Лядошна ’гідка, брыдка, агідна’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі з ляда́ік і рус. тошна, аднолькавых па значэнню.

Ляду́начка ’ключыкі вясеннія, Primula veris L. macrocalyx Koch.’ Да ляду́нка ’патранташ’, якое з ладу́нка (гл.). (Ла‑ і ля‑ існавалі яшчэ ў ст.-бел. мове з прычыны розных крыніц запазычання: ла‑ з польск. ładunek, ля‑ з ням. Ladung). Матывацыя: кветкі ключыкаў размешчаны на сцябле адна за другой і выглядаюць як ячэйкі патранташа. Рус. ла́дан, лада́н — назвы самых розных раслін і ледуни́ца, ледуне́ц ’чырвоныя парэчкі’, відаць, з бел. лексемай не звязаны.

Ля́ды ’дрэнны’ (маст., Сцяшк. Сл.), зах.-укр. ле́дий ’тс’, польск. жэшаўск. lady ’абы-які’. Відавочна, з польск. мовы, дзе лексема з’яўляецца другасным прыметнікам ад lada ’абы які’, якое ўспрымалася як прыметнік ж. р. (Слаўскі, 4, 22).

Ляе́стры ’спісак’ (КЭС, лаг.). Сапсаванае народнае рэе́стры (гл.).