Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ады́стар ’сапраўдны’ (адыстар бацька) (Нас., БРС, Кольб., Бір. дыс., Гарэц.), азістар ’тс’ (палес., Вярэніч, вусн. паведамл.), адыхтар ’тс’ (Шат.). Паводле Насовіча, з лац. adinstar (Нас., 3). Існуе магчымасць іншай, хоць менш верагоднай версіі. Апрача адыстар (а гэтай форма старэйшая за адыхтар, бо сустракаецца на краях беларускай моўнай тэрыторыі ад Магілёўшчыны да Беласточчыны), у Прыпяцім Палессі (цэнтральная і заходняя частка) знаходзім азістар і зістар у тым жа дакладна значэнні. Да гэтай формы добра пасуе славен. zister ’сапраўдны’, якое не абавязкова зводзіць да za‑iste‑že. Параўн. яшчэ ст.-польск. ister, славац. isterny. Усе гэтыя лексемы ўзыходзяць да вельмі старажытных прыметнікаў на ‑r (гл. Мейе, Общеслав., 243) ад istъ ’сапраўдны’ (рус. истинный). Параўн. яшчэ ўсходнепалескае стотны бацька (< істотны сапраўдны’). Усе прыметнікі маюць значэнні сапраўдны’, ’таго ж рода’, асабліва адносна сына і бацькі. Тады адыстар < *ад‑іст‑ер (< od‑ist‑erъ). Копечны (пісьм. паведамл.) звязвае адыстар/адыхтар з славац. chťa/sťa ’як’ (< xъtěti).

Ад’я́да ’надаедлівы’ (Сцяц., зэльв.) да адʼесць. Параўн. надаесці (гл.).

А́ер ’Acorus L.’ (Кіс., БРС), аір ’Carex L. асака’ (Інстр. II, Бяльк., Касп.), айір (Янк. Мат.), агʼер (Сцяшк.). Усходнеславянскае запазычанне з тур. асман. aǵir. Гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13.

Аж да а (гл.) і жа (гл.).

Аж во́ ’раптам’ (Бяльк.). Гл. аж і во.

Ажагі́ ’зборная, агульная назва ўсіх прылад, неабходных пры печы (вілкі, качарга, чапяла і інш.)’, ожаг (Бір. дыс.). Гл. вожаг.

Ажажу́рыць ’выпіць многа вады’ (Юрч.) да *жажа ’прага’ (ст.-рус. жажа ’тс’). Што датычыць дзеяслоўнай суфіксацыі, параўн. бел. касавурыць ад касаваць і іншыя прыклады гэтай экспрэсіўнай суфіксацыі.

А́жба ’аж-бы, здаецца, пэўна’ (Арх. Бяльк.) да аж‑ба (гл.).

А́жгур ’Acerina cernua’ (Інстр. II, Жук., 381), гл. аджгір, Магчыма, з літ. ãčgaras, ãdžgaras, juodžgoris ’тс’ (параўн. Буга, Rinkt, II, 155, які думае аб тым, што гэтыя літоўскія формы з польск. jazdź, jazgarz, гл. LKŽ, IV, 413; Фрэнкель, 1, 118). Калі гэта так, літоўскія формы маглі пранікнуць далей на тэрыторыю Беларусі.

Ажна́ ’нават, так што’ (Бяльк.), ажно (БРС, Гарэц., Нас., КЭС, Бяльк., Мал.) да а‑же‑но: Карскі 2-3, 97. Гл. аж.