Адстрапалі́ць ’зрабіць якую-небудзь рэч’ (Яўс.) да страпаліць (гл.).
Адсука́цца ’адкасацца, пазбавіцца’ (Юрч.) да сукаць ’плясці, звязваць’ (гл.).
Адсу́ха ’злосная істота’ (Інстр. II). Гл. сухі ’нячыстая сіла, якая пасылае сухоты’.
Адсця́баць ’пабіць, высцебаць’ (Касп.). Гл. сцябаць.
Адсю́ль, ст.-бел. отсюль (1527) (Нас. гіст.). Гл. адкуль.
Адтапы́рыць (губу) (КТС), адтапырыць ’адставіць убок’ (КЭС). Гл. тапырыць.
Адтараба́ніць ’адцягнуць, адвезці’ (Касп., Шат.). Гл. тарабаніць.
Адтату́ркнуць ’вытаркаць, выпучвацца’ (КЭС). Магчыма, балтыйскага паходжання (< *at‑turkti). Параўн. літ. tùrktekti ’таркаць’ або ад аддадуркнуць (гл. аддадурыць).
Адтачы́цца ’адкарміцца, паправіцца’ (Яўс.). Відаць, да тачыць ’грызці’.
Адтрыву́шыць ’набіць’ (Юрч.) да трыбушыць ’калаціць, трэсці’ (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).