Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Першапа́шніца ’цяля, якому адзін год і якое да гэтага не хадзіла на пашу’ (івац., ЖНС). З перша‑ і ’пастцы < пасці ’пасвіць’ (гл.) і суф. -іца.⇉’.

Пе́ршы1 — парадкавы лічэбнік да адзін, ’першапачатковы’, ’самы важны, галоўны, вядучы’ (Нас., Мік., Мядзв., Шат., ТСБМ). З польск. pierwszy (Мядзв., Іліч–Світыч, Этимология–1963, 81), якое з першаснага польск. pierwy < прасл. pьrvь(jь); суфікс ‑sz‑ у польскім слове пад уплывам польск. mniejszy ’меншы’, większy ’большы’, dzisiejszy ’сённяшні’ (Брукнер, 410); паводле Банькоўскага (2, 561), са скарочанага najpierwszy. Сюды ж: пе́ршыя пе́ўні ’час прыблізна каля 24 гадзін ночы’ (Мядзв.) і вытворныя першыня́, першына́ (Яруш.; ТСБМ; міёр., Нар. словатв.), першатво́р, першапі́с ’арыгінал рукапісу’ (Др.-Падб.), пе́ршанства ’верх, першынство’ (Нас.), перша́к ’першы гатунак’ (Бяльк.), першацёлка ’карова першым целем’ (навагр., Нар. словатв.; шчуч., З нар. сл.), першына́ ’трава першага ўкосу’ (слонім., Сл. рэг. лекс.).

Пе́ршы2 ’як раней’ (Нас.) — прыслоўе ў форме Тв. скл. наз. з суф. ‑ы, (як у стараж.-рус. пакы ’зноўку’ (XII ст.) ці малы ’мала’ (Лаўрэнцьеўскі летапіс 1327 г.) ад прыметніка пе́ршы1 (гл.). Сюды ж і першы‑на́‑першы ’спачатку’ (Касп.).

Пе́ршэ ’перш, першы раз’ (ТС), пэршэ ’перш-наперш’ (драг., Сл. ПЗБ). Да перш (гл.). Параўн. таксама польск. pierwsze, pierso ’першы раз’.

Пе́рына, перы 11 ка ’кастрыца’ (пін., ЛА, 4). Да перыць, праць ’біць’, ’аббіваць кастрыцу са льну’ (гл.). Суф. ‑ын‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Перына́ (пірьна) ’птушынае пяро’ (міёр., Нар. словатв.). Зборны назоўнік ад пяро (гл.).

Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́ть ’ціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Перыя, ст.-бел. перыя, перея ’бок вуліцы’ (1597 г.). Са ст.-польск. pierzeja, pierzaja ’паласа, шэраг дамоў уздоўж вуліцы’, параўн. таксама чэш. perej ’хуткая плынь’, ’парогі ў рацэ’, апошняе ўзводзяць да *per‑ ’ляцець’ (метафара!) — аб вадзе, якая “прэцца” паміж скаламі (Махэк₂, 445). Польскае pierzeja Банькоўскі (2, 562) выводзіць ад *pero, гл. пяро, паколькі першапачатковае значэнне — ’адзін з бакоў (“сцяжкоў”) пяра’, перанесенае пасля на палавінкі дзвярэй, варот, бакоў забудаванай вуліцы і г. д.: не мае нічога супольнага, па яго думку, з літ. pėreja ’праход’ (там жа) і, відаць, з названым чэшскім словам.

Перыяд ’адрэзак часу’ (ТСБМ), ст.-бел. периодъ (з 1598 г.), якое са ст.-польск. peryjod, period (XVI ст.) < лац. periodus < ст.-грэч. περίοδος ’абарачэнне, абарот’ (Булыка, Лекс. запазыч., 165); магчыма, паўторнае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 78), у якой слова было запазычана з франц. у эпоху Пятра I.

Перэбрына ’рэберная частка свіной тушы’ (Растарг.) — у выніку памылковага успрымання пярэ‑, як перэ‑. Да парэбрыйа (гл.).