◎ Пе́рына, перы 11 ка ’кастрыца’ (пін., ЛА, 4). Да перыць, праць ’біць’, ’аббіваць кастрыцу са льну’ (гл.). Суф. ‑ын‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 42).
◎ Перына́ (пірьна) ’птушынае пяро’ (міёр., Нар. словатв.). Зборны назоўнік ад пяро (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)