Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рыжо́віна ’праслойка мяса ў сале’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.)

Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).

Рыжо́ўка1 ’гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Рыжо́ўка2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа1 (гл.).

Рыжо́цце ’вельмі рыжы чалавек’ (Нар. Гом.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оцц‑е, як страхо́цце, брыдо́цце (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз.).

Рыжу́ха бат. ’рыжак’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’рудая вада на балоце’ (навагр., НС). Ад ры́жы (гл.).

Ры́жы ’чырвона-жоўты’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’чырвона-чорны’ (воран., віл., шальч., астрав., свісл., Сл. ПЗБ), ’руды’ (ЛА, 4; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), худы (пра мяса) (ст.-дар., Нар. сл.), ’з праслойкамі мяса (пра сала)’ (ст.-дар., чэрв., Сл. ПЗБ), ’рыжы, светла-карычневы’, ’з рабаціннем на твары’ (ТС), ’чырвонашчокі’ (ПСл), ры́жае, рыжо́віна ’нятлустае мяса’ (ЛА, 4), рыжо́віны ’сала з праслойкамі’ (ст.-дар., ЛА, 4), рус. рыжий, укр. ри́жий, польск. rydzy ’рыжы’, славац. rýdzi ’чысты’, ’дабротны’, чэш. ryzí ’рыжаваты’, в.-луж., н.-луж. ryzy ’рыжы’, славен. rȋdž ’буры’, серб.-харв. rȋđ ’рыжы’, балг. ридж ’жоўта-чырвоны’, ст.-слав. рыждь. Прасл. *rydjь (корань *ryd‑: *rъd‑: *rud‑). І.‑е. корань *reudh ’чырвоны’, ’руды’ (Покарны, 1, 872–873). Звязана з руда́, рдзець, іржа, параўн. літ. rudìs ’іржа’, жам. rudéti ’ржавець’, літ. rudýnas, rudijà ’балота з іржавай, жалезістай вадой’, rùdis ’руды конь’ (Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471; Махэк₂, 528; Скок, 3, 138–139; БЕР, 6, 252; Чарных, 2, 130).

Ры́жык ’ядомы грыб з рыжай шапачкай’ (ТСБМ, Бяльк.; узд., барыс., Нар. словатв.; Сцяшк.), ’сурэпка, свірэпка’ (Бяльк.), рыжок, рыжкі, рышкі, рышке, ры́жыкі ’рыжык’ (віл., чэрв., нараўл., ганц., пух., шчуч., брасл., круп., воран., швянч., в.-дзв., даўг., ігн., Сл. ПЗБ), рыжо́к ’рыжык’ (ТС; мазыр., Янк. 2; ЛА, 1, карта № 285, Сцяшк. Сл., Дэмб., 1415; Бяс., 145), рыжа́к ’рыжык’ (Байк. і Некр., Дэмб., 1, 278, Гарэц.). Ад ры́жы (гл.) па колеры шляпкі грыба. Сюды ж рыжо́к ’здаровы, моцны, чырвоны чалавек (пра старога чалавека, звычайна пра дужага дзеда) (Янк. 2).

Ры́жыца ’асака’ (хойн.). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны або ад рэз́аць (гл.), параўн. рэская трава ’асака’. Параўн. таксама рэ́знік1.

Рыжы́шча, рыжышчо ’іржышча’ (карэл., Сл. ПЗБ; кар., Шат.; Сцяц., Сцяшк. Сл.). Ад іржы́шча (гл.) у выніку метатэзы.

Ры́за ’адзенне святара’, ’металічная акладка на абразах’ (ТСБМ), ’раса’ (Янк. 1) ’дрэнная вопратка’ (валож., ЛА, 5), ры́зніца ’памяшканне, дзе захоўваюцца рызы і царкоўныя рызы’ (ТСБМ), ’зношанае адзенне’ (рэч., лельч., ельск., добр.), ры́зіна ’старая, падраная вопратка’ (Янк. 1), ри́за ’адзенне святара’, ’раса’ (Нас.), ри́зка, ри́зочка ’адзенне, у якім хрысцяць дзіця’ (Нас.), ризки ’тс’ (Дэмб. 1, 646), ст.-бел. риза, рыза ’адзенне’ (XV ст.), ’адзенне святара’ (XVI ст.), рызница ’рызніца’, рус. ры́за ’адзенне святара’, ри́зка ’пялёнка, у якую закручваюць дзіця пасля хрышчэння’, ст.-рус. риза ’адзенне’, укр. ри́за, чэш. říza ’рыза’, серб.-харв. ри̏за ’адзенне’, балг. ри́за, ст.-слав. риза. Няма надзейнай этымалогіі. Па адной з версій меркавалася роднасць з *rezati, *raz (> бел. рэ́заць, раз). Некаторыя схіляюцца да версій аб запазычанні, параўн. візант. ῥίαις ’перадплечча’ (Фасмер, 3, 482–483 з літ-рай БЕР, 6, 254).

Рыза́ ’пілаванне’ (камянеў, кобр., ЛА, 1; Сл. Брэс., Клім., 65). Утворана ад рэ́заць (гл.).