◎ Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкаць ’нацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятиць ’ціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemiti ’прыбіраць’.
◎ Нашэ́рсціцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ). Да шэрсць, літаральна ’наставіць шэрсць’.
◎ Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.