◎ Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен.našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.