◎ Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр. настарчити ’прыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск. nastarczyć (się) ’успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр. настачитися ’назапасіцца’ рус. настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.
◎ На́стаўка ’рыбалоўная прылада, якой ловяць рыбу з лодкі’ (ТС). Ад настаўляць ’накрываць зверху’, да стиўляць; стивіць ’ставіць’.
Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав. наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).
Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.
◎ Настаццё, настацё ’з’яўленне маладзіка’ (карэл., Сцяшк. Сл.; зэльв., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, Растарг.). Ад настаць ’з’явіцца’ (да стаць Уступіць’), параўн.: молодзік настае (пра першую квадру месяца, ТС).
◎ Наста́чыцца ’набрацца, мець магчымасць’ (Юрч.). Гл. настарчыцца.
◎ Настая́шча ’досыць многа’: Грыбоў настаяшча наадбіралі (мядз., Шар. словатв.), ’многа, як належыць’ (брасл., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’як мае быць’ (Сцяц.), ’даволі’, ’добра’, ’поўнасцю’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж настаяшчы, настояшчы ’сапраўдны, праўдзівы’: Сягодня настаяшчая пагода (Некр., Сцяц., Сл. ПЗБ, ТС), ’даволі значны’ (ТС). Запазычана праз рус. настоящий ’сапраўдны’ са ст.-слав. настомыііть ’тс’, параўн. хлібь настоьынтааго дьне, ад настоит и ’павінен быць; быць прысутным’ (гл. стаяць, стаць), сінонім насжштьнъ (ад *sętь ’ёсць’, параўн. сутнасць, прысутнасць і інш.).
◎ На́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.). Няясна, магчыма, ад насцілаць ’падсцілаць, рассцілаць’, параўн. рус. настлище ’лён, расселены на сцелішчы’.
Насто́й 1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).
Насто́й 2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.
Насто́льнік ’абрус’ (Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., Сл. ПЗБ, ТС), насту́льник ’тс’ (Зн., дыс.), nastíłnyk (Тарн.), настольніца ’тс’ (Гарэц., Жд. 3, Тарн., Сцяц., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Да стол (гл.), узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі, параўн. яшчэ ў Насовіча настольная скацерка (320).
Насторч ’старчаком, старчма, усторч’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), сюды ж насторчыць ’вывіхнуць, выкруціць’ (слонім., Нар. лекс.), гл. сторч, старча́ць ’тырчаць’, параўн. nastorczyć oko ’пашкодзіць вока’ (Арх. Федар.), г. зн. ’накалоцца, напароцца на што-небудзь’.