Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

На́беражня ’папярочнае ўмацаванне паміж капылоў у caнях’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, да бėpae ’край’, што адлюстроўвае месца дэталі ў санях.

Набе́раткі ’набедрыкі, збруя’ (Бяльк.), набераткі ’паўшоры’ (маладз., Янк. Мат.), на́берадкі ’шляя’ (лаг., маладз., Шатал, Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі набёдрыкі (гл.).

На́бердкі ’набіліцы’ (Бяльк.). Ад бёрда (г. зн. рамка, у якую ўстаўляецца бёрда), відаць, па мадэлі на́білкі з «праясненнем» унутранай формы, параўн. балг. дыял. набрдалки, на‑ бръделки ’тс’, а таксама чэрв. на́беркі (Сл. ПЗБ) з выпадзеннем д і магчымай ад’ідэацыяй да браць.

На́білка ’рухомая рамка ў кроснах, у якую ўстаўляецца бёрда’ (Касп., Воўк-Лев., Татарк., ТС), на́білкі (Байк. і Некр.; Шат.; Янк. 1; Тарнацкі, Studia; Гарэц., Бяльк.), набілкі (Др.-Падб., Янк. і, ТС), на́біліца (ТС), набіліца (Касп.), набіліцы (БРС, Байк. і Некр.; Шат.; докш., Янк. Мат.; полац., Хрэст. дыял.; Воўк-Лев., Татарк.), набіліцы (Янк. і, Грыг., Маш., Мядзв., Кліх, Бір. Дзярж., Др.-Падб., Тарнацкі, Studia; ТС; Бяльк.), набыліца (Дразд.), на́белкі (Бяльк.). Параўн. укр. на́білки, рус. набилки і на́белки. Хутчэй за ўсё ад біла (гл.), якое ў розных слав. мовах абазначае ў тым ліку дэталь у кроснах, якая служыць для прыбівання нітак пры тканні, параўн. чэш. bidlot н.-луж. bidlo і інш., а таксама біла, было ’набіліцы’ (в.-дзв., бяроз., Шатал.), тады набілкі, набіліцы абазначае тое, што накладваецца, надзяецца на білы, вертыкальныя рухомыя часткі дэталі.

*Набі́льнік, набыльнык ’пласт сена, які можна узяць на вілы’ (брэсц., Нар. лекс.). Гл. навільнік.

На́більніца ’дэталь у кроснах’ (Сцяшк., пух., З нар. сл.), набільніцы ’рамкі, у якіх замацоўваюцца бёрды’ (Тарнацкі, Studia; Сцяц.), набільніцы, на́быльніцы (воран., бяроз., Шатал.). Гл. набілка.

Набі́льніцы (наЫІпісу) ’пухіры на нагах, апрэласці’ (ваўкав., Арх. Федар.). Да набіваць, параўн. набіць мазалі, набой ’тс’ і г. д.

Набіра́нка ’посцілка (рознакаляровая)’ (Мат. Гом.). Ад набіраць (гл. браць у розных значэннях), у тым ліку і набіраць у ніт ’накідаць пражу ў ніт’ (ТС), што адлюстроўвае тэхналогію падрыхтоўкі да ткання посцілак названага тыпу.

На́біржына ’вузкая дошка, што накладваецца на капылы паверх вязаў’ (смарг., Шатал.). Відаць, да бераг ’край’, параўн. іншую назву той жа дэталі — наберажня (гл.); дэфармацыя і дээтымалагізацыя можа быць звязана з уплывам дзеяслова тыпу літ. biržyti, сярод значэнняў якога сустракаецца і ’лупіць, біць, сцябаць’, што адпавядала б унутранай форме іншай назвы гэтай дэталі — на́плестка (ад пляскиць?), або назоўнікаў тыпу biržlis ’бярозавая галінка’ ці beržinė ’бярозавы дубец’, што можна разглядаць як іншую версію паходжання слова, бо першапачаткова названую дэталь у санях маглі рабіць са скручаных бярозавых дубцоў, параўн. намара‑ зень (гл.).

На́бірка ’кошычак для збору ягад, звычайна з кары’ (докш., Янк. Мат., лунін., Шатал., кіраўск., Нар. сл.), набірак (глуск., бабр., Янк. 1), набірок (палеск., З нар. сл.), набірацца (докш., Янк. Мат.), набірушка (палеск., З нар. сл.); рус. набирка, набирок, набирушка. Ад набіриць, браць.