На́плестка ’вузкая планка, якая накладаецца на капылы паверх намаразняў’ (свісл., Шатал.). Магчыма, з на́калеска ’тс’ (гл.), збліжанае з плясці або з пляскаць, параўн. рус. внахлёст ’зверху, наверх (прыбіць)’ ад хлестать ’сцябаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)