Ку́льман ’світка’ (Мат. Гом.). Да кулёк (гл.) і куль 2 (гл.). Параўн. сінанімічнае латуха (гл.). «Калісь ткалі кульманы з башлыкамі» (Мат. Гом., 4, 266). Магчыма, наяўнасць башлыка робіць матываванай сувязь з куль 2. Лексема кульман утворана па аналогіі з іншымі назвамі суконнай світкі цюрк. паходжання: сукман (сукмень) (гл.), чекман (чекмень) (гл.). Перанос націску на корань другаснага паходжання па аналогіі з імёнамі германскага паходжання.
◎ Кульманы́ ’салодкія стравы, бліны, клёцкі’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.). Магчыма, утворана пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі на ‑май (параўн. дурман, кусман) (Сцяцко, Афікс. наз., 54). Тады роднаснае з кулага (гл.) і кулеш (гл.).
◎ Кульме́нь ’сярэдняя частка брадніка, дзе затрымліваецца рыба, куль’ (Нар. сл., Яп ). Гл. куль 2.
Культ ’рэлігійнае служэнне бажаству’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову. У рускай мове з XIX ст. Крыніца запазычання французская або нямецкая мова. Параўн. адпаведна culte, Kult (Шанскі, 2, 8, 440).
◎ Культа́нка ’гудайера паўзучая, Goodyera repens L.’ (Кіс). Семантычная сувязь з куляць? (гл.) відавочная, але словаўтварэнне незразумелае. Ці не кантамінацыя з альтанка (гл.)?
Культу́ра ’узровень дасягненняў грамадства’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з ням. Kultur ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 441).
◎ Кульчыбе́р ’гладыёлус чарапіцападобны, Gladiolus imbricatus L.’ (Кіс.) Ці не звязана з кульчыкі (гл.)? Ва ўсякім разе другая аснова гэтага складанага слова застаецца няяснай (да чабор (гл.)?).
◎ Ку́льчыкі ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’ (Кіс). Да кольчыкі ’завушніцы’?
Ку́льша 1 ’тоўстая нага, бядро’ (Шат., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Касп.). Укр. кульша, рус. кульша ’тс’, польск. kulsza ’тс’. Запазычана з балтыйскіх дыялектаў, параўн. літ. kùišė ’бядро’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 62–63; Лаўчутэ, Балтизмы, 16).
Ку́льша 2 ’малая ўкладка снапоў’ (ДАБМ). Параўн. кульша 1 (гл.).
Кулю́ка ’кавяня’ (Мат. Гом.). Параўн. куля 2 (гл.).