Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лафа́, лахва́ ’выгода’, ’шанцаванне’ (ТСБМ), астрав., паст., лях., чэрв. ’раскоша, удача’, шальч. ’хвальба’ (Сл. паўн.-зах.), ’добры’ (нясв., Жд. 2), ’карысць, лёгка набываемы прыбытак, спажыва’ (Нас., Шат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. лафа́, лахва́, рус. лафа́, ст.-рус. алафа, олафа, ст.-польск. lafa, серб.-харв. лафа. З тур. alafa, alef (< араб. elef) ’плата султана на ўтрыманне паслоў, слуг і коней’ (Міклашыч, 159; Бернекер, 1, 683; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 4, 25).

*Лафе́рма, лофе́рма ’лахудра, недарэка, неахайнік’ (ТС). З польск. oferma ’няўклюда, цямця-лямця’ з прыстаўным л‑.

Лафе́т ’станок, па якім замацоўваецца ствол гарматы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 82) < франц. lʼaffût, fût ’ствол’, ’слуп, пасад’ праз ням. Lafette (Фасмер, 2, 467). Ст.-бел. лявета ’лафет’ (1695 г.) находзіць са ст.-польск. laweta (Булыка, Лекс. запазыч., 68).

Лафе́тка ’лата, жэрдка’ (ветк., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы, параўн. маск., уладз., разан., калін. лафет ’піламатэрыял, з якога робяць падаконнікі, вушакі’, разан. лафета, цвяр. лафетина, цвяр., разан. лафетник ’тс’.

Лах1, ла́ха, ла́хі, ла́хэ ’лахман, рызман’ (Сіг.), ’старое, паношанае адзенне’ (ТСБМ), ’адзенне, якое насіць больш нельга’ (навагр., Нар. лекс.), ’шматы, транты’ (КЭС, лаг.), ’шмаццё, барахло’ (Нар. словатв.), іўеў. ’рызман’, арш. ’адзежына’, брасл. ’бялізна’, гродз. ’шматок’, (Сл. паўн.-зах.), у выразе: лахі пад пахі ’хутка пайсці’, ’вельмі паспешліва ўцячы’ (Лінгв. зб., Янк. БФ., Янк. БП). Укр. лах, лаха, лахи ’рызман’, ’адзенне ўвогуле’, рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатвССР) лахи ’рэчы’, ’манаткі’, польск. łach, łacha ’адзенне’, ’вясельны ўбор’, ’чалавек, які носіць такое адзенне’, ’бадзяга’, чэш. lach, lachy, славац. lachy. Паводле Слаўскага (4, 403), — гэта паўн.-прасл. lachъ ’лахман, ануча’, роднаснае да ст.-грэч. λακίς ’тс’ (< λακίξω ’дзяру’), лац. lacer ’парваны’, lacīnia ’акравак’, ’адзенне’, літ. lãkatas ’абрэзак’, ’акравак, анучка’, lakataĩ ’лахі’, лат. lakats ’хустка’. І.‑е. *lak‑so‑ (< *lek‑/*lǝk ’раздзіраць’). Агляд этымалагічнай літаратуры там жа.

Лах!2 — пра беганіну (мсц., ісл., Нар. лекс.). Да літ. làg, якое перадае імкненне, рух, бег. Параўн. таксама лахаць1.

Лах!3 — пра моцны ўдар па корпусу (полац., Нар. лекс.). Магчыма, гэта кантамінацыя гукапераймальных выклічнікаў лясь! і бах!

Лах!4 — пра балбатню (мсцісл., Нар. лекс.). Другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад лахаць (гл.), як мах! < махаць.

Ла́ха1 ’рухавая, вельмі балбатлівая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, як соня (гопаць). Да ложаць^ (гл.).

Ла́ха2 ’крысо’ (Яўс.). Няясна. Магчыма, да лахі (гл.).

Лахада́н, лыхыдан ’каханак’ (Юрч. Фраз. 3). Да лоха- дзіць ’гаварыць недарэчнае’ (гл.). Параўн. таксама рус. арл., смал- лахарь ’каханак, залётнік’, гом. лахарнинать ’гарэзаваць, пакасціць’. Аб суф. -ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26.

Лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (карэліц., смарг., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаханда (гл.) з выпадзеннем ‑н‑.

Лахады́м ’гуляка’ (гом., Мат. Гом.). Да лахаць і дыміць (гл.); утворана шляхам словаскладання (як куродым).

Лахады́р’е ’старое, парванае адзенне’ (кругл., Мат. Маг.). Да лахі і дзірка (< zdira > dyr‑ьje).