◎ Латош, латыш, латоші (зборн., мн. л.) ’ануча, акравак, шматок’ (Клім.), ’паношанае, парванае старое адзенне’ (драг., Лучыц-Федарэц). Укр. латиш ’лапік’. Адыменнае ўтварэнне з суф. -ošb (Слаўскі, SP, 1, 78). Да латаў.
◎ Латрава́ць ’лайдакаваць, гультайнічаць’ (Нас.). Да лотр (гл.).
Латру́га, латружына ’абібок, гультай’ (Яруш., Нас., Бяльк., ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; навагр., КЭС; карэліц., Марц.), ’нягоднік, ліхадзей’ (навагр., Сл. паўн.-зах.), ’распуснік’ (паўд.-усх., КЭС), ’гультай’ (навагр., Нар. словатв.), латрыга ’гультай’ (Бяльк.), ’круцель, шэльма’ (усх., КЭС). Утворана ад лотр (гл.), якое ўзыходзіць да с.-в.-ням. loter ’легкадумны’, н.-в.-ням. Lotter(bube) ’гультай’ (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 523). Гл. таксама лайтруга.
◎ Латры́на ’гультайка’ (Бяльк.). Запазычана з польск. totryni ’бессаромніца, подлая’ (Слаўскі, 5, 225). У ст.-бел. мове для назоўнікаў жаночага роду, якія абазначалі асобу, ужываўся суф. -ина (напр. охмистрина, гл. Булыка, Запазыч., 233).
◎ Латужынне, латужыня ’лахманы, палатаная сукенка’ (Федар. 7) < латужына < лату га < лата. Палата] (гл.).
Лату́к ’пустазелле сямейства складанакветных з дробнымі бледна-жоўтымі кветкамі’ (ТСБМ), ’салата, Lactuca L.’ (Кіс., ТСБМ), латук‑салата ’салата пасяўная, Lactuca sativa L.’ Укр. лату́чка, ст.-рус. лактука (1534 г.). Запазычана з лац. lactūca праз с.-н.-ням. lattuke або з італ. lattuga (Фасмер, 2, 465). Ст.-польск. łaktuka, згодна з Фасмерам (5, 133–135), з’яўляецца познім кніжным запазычаннем з лац. lactūca. Там жа іншыя версіі.
◎ Лату́н 1 ’рыззё’ (лельч., ельск., Мат. Гом.), ’абадранец’ (палес., Казкі), летуны ’лахманы’ (петрык., Шатал.), латання ’старое адзенне’ (лях., Сл. паўн.-зах.), латунок ’верхняя мужчынская вопратка кароткага памеру з даматканага сукна’ (Касп.). Укр. чарніг. лагун ’лапленая світка’. Да латаў (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173–174.
◎ Лату́н 2 ’непаседлівы чалавек’ (хойн., Мат. Гом.) з ацвярдзелым пачатковым л-. Да лятун (гл.). Аналагічна лятво (гл.).
Лату́нь ’сплаў медзі з цынкам’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой у XVIII ст. з новав.-ням. Latûn або з с.-н.-ням. laton або з італ. lattone < latta ’бляха’ (Праабражэнскі, 1, 437; Фасмер, 2, 465; КЭСРЯ, 234). Расянен (Зб. Попе, 156) выводзіць рус. латунь з цюрк. *altuń.
◎ Лату́та ’неахайны чалавек, лахудра’ (Янк. III), міёр. ла‑ тута, латуціна ’абшарпаны, абадраны’ (З нар. сл., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latus ’малы, тоўсты чалавек’ — з суф. -litas. Аднак не выключана магчымасць утварэння з гэтым суфіксам ад кораня лат‑, як мяркуе Янкоўскі (Янк. III, 58). Да латах. Параўн. таксама ўкр. лахута ’лахман’.
◎ Лату́ты ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.). Да лантуты (гл.).