Лату́нь ’сплаў медзі з цынкам’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой у XVIII ст. з новав.-ням. Latûn або з с.-н.-ням. laton або з італ. lattone < latta ’бляха’ (Праабражэнскі, 1, 437; Фасмер, 2, 465; КЭСРЯ, 234). Расянен (Зб. Попе, 156) выводзіць рус. латунь з цюрк. *altuń.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)