Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ла́тка1, ла́тачка, ла́дка ’гліняная або драўляная міска’ (Бяльк.; шкл., Мат. Маг.; паўд.-усход. КЭС; паст., брасл., лудз., глыб., Сл. паўн.-зах.), ’гліняная глыбокая міска (з загнутымі краямі)’ (Др.-Падб., Юрч., Малч., Нас., Касп., Мікуц., Мат. Гом.), ’вялікая міска’ (мядз., Жд. 2; браг., Нар. лекс.), в.-дзв. ’пасудзіна з абабітымі краямі’, чыж. ’невялікі збан з адной ручкай’, в.-дзв., паст. ’цёрла’ (Сл. паўн.-зах.), клім. ’талерка’ (Нар. словатв.). Укр. латняк ’той, хто рамантуе гаршкі’, рус. латка, ладка ’латка’, польск. łata, łatka, łotka, н.-луж. łacywa, чэш., славац. látka, серб.-харв. latka, ladka, макед. латка, ст.-слав. латъка. Памяншальная форма ад прасл. laty, latъve (параўн. ст.-слав. латы, латъве, ц.-слав. латы, латовь, славен. látva, látvica, харв. Latvica (назва вёскі), макед., балг. латвица), роднаснымі якому з’яўляюцца літ. luõtas ’човен’, с.-в.-ням. lade ’дошка, аканіца, драніца’ (Фасмер, 2, 465; Слаўскі, 5, 39). Інакш Махэк₂ (322), Брукнер (307), а таксама Трубачоў (Ремесл. терм., 219–221), які, даводзячы другаснасць даўжыні слав. läty, робіць магчымым парадніць прасл. laty і lotъkъ > бел. латак і для апошняга дапускае першаснае значэнне, звязанае з паняццем ’гліна’, ’зямля’ (параўн. бел. латачына ’лагчына’), а далей супастаўляе прасл. lotъ/lotъkъ/lotokъ з герм. laþjon (ням. Letten ’гліна’). Развіццё семантыкі прасл. laty: ’гліняны сасуд’ > ’латак, карытца’.

Ла́тка2 ’аладка’ (Бяльк.). Да ла́дка (гл.).

Ла́тка3 ’кучка саломы, сена’ (Жд. 1), ’пярэбірак’ (слуц., Сл. паўн.-зах.). Паводле Слаўскага (5, 37), да ла́та1 (гл.).

Ла́тка4 ’складка’ (капыл., Сл. паўн.-зах.). Да ладачка (гл.).

Ла́тка5 ’лапік’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл.).

Ла́ткі (мн.) ’фіранкі’ (нараўл., Мат. Гом.). Відавочна, семантычны перанос паводле падабенства з ла́та3 ’сетка, невад’ (гл.).

Ла́тнік1 ’тонкі лес, жэрдкі, прыгодныя для лат’ (Нас.). Да ла́та2.

Ла́тнік2 ’старая посцілка, якой накрываюць каня’ (Сцяшк.). Да ла́та1 (гл.). Аб рэгіянальнай (гродзенскай) спецыфіцы словаўтварэння з суф. ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.

Латно ’выгадна, зручна, вельмі добра’ (докш., Янк. Мат.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прасл. кораня lat‑ (гл. ла́тацца). Не выключана магчымасць кантамінацыі ла́тва і лацно (гл.).

Лато́ ’назва гульні’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лото ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. loto < італ. lotto < гоц. hlauts ’жэрабя’ (КЭСРЯ, 247; Фасмер, 2, 523).

Лато́жыць ’заганяць рыбу ў буч’ (Сл. паўн.-зах.), польск. сув. latożyć ’біць каго-небудзь’, nalatożyć, wylatożyć ’набіць’ ітэратыўнае экспрэсіўнае ўтварэнне ад latać ’біць’ (Слаўскі, 5, 41).⇉__

*Латок, лото́к, луту́к, луты́к, лото́чок ’вялікая бочка для ссыпання збожжа’ (З нар. сл.). Да лата́к1 (гл.).

Лато́ка ’ўпадзіна, лагчына, катлавіна, нізіна’ (Касп.; полац., Нар. лекс.; ушац., Нар. сл.), беш. ’лужок сярод поля’ (Нар. сл.), ’гразкае месца’ (Сл. паўн.-зах.). Да лата́к1 (гл.). Сюды ж латочышча ’лежыва’ (рас., Сл. паўн.-зах.) < ’упадзіна, яма’.

Лато́ўкі ’дошкі-шалёўкі’ (Сцяшк.). Да лата < і (гл.).

Лато́чына ’лагчына з сырой зямлёй, а часам і з грунтавой вадой’ (КЭС, лаг.). Да латак1 (гл.).