Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лататы́ (за)даць ’збегчы, імкліва ўцякаць’ (ТСБМ, Янк. БП, Янк. БФ, Сл. паўн.-зах.), ’хутка ўцячы’ (Яруш.), зада́ць латата́ ’тс’ (Растарг.), глыб. лататы́‑лататы́ (па гародзе) ’аб гойсанні, хуткім бегу з матляннем адзежы’ (Л. А. Малаш, вусн. паведамл.), полац. латату́х‑латату́х — гукаперайманне едучага рыссю каня (Нар. лекс.). Рус. латата́ ’хуткі ўцёк’, лататай ’тс’ (ЛітССР). Балтызм. Параўн. літ. latatì, latatái ’выклічнік, які перадае гук хуткага бегу’ > latatóti, latatúoti ’хутка бегчы’ (Лучыц-Федарэц, БЛ, 13, 1978, 65; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).

Латаце́нь ’лотаць, Caltha palustris L.’ (гродз., Кіс.), зэльв. латаценё ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да лотаць (гл.).

Ла́та́цца, ла́тавацца, пала́та́цца ’лёгка нажываць, карыстацца чужым’ (Нас.), ’жывіцца, падзарабляць’ (Юрч.), бялын. ’пабірацца’ (Яўс.), ’падстройвацца, падладжвацца’ (Сцяшк.), лата́ньне ’карыстанне чужым, лёгкім прыбыткам’ (Нас.), бялын. ла́тыньня ’папрашайніцтва, падбіранне’ (Яўс.), латаніна ’лёгкі прыбытак, лёгкія заробкі’ (Нас.). Надзейнай этымалогіі няма. Паводле Слаўскага (5, 46–47), паходзіць ад прасл. lat‑, якое мае значэнне ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. бел. латва, лацьвей ’лёгка’, польск. łatwy, łacwi, łacny, ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць’, ла̏hати ’хапаць, браць’, lȁće ’марна’, чэш. láce, lacný ’лёгкі, танны’, славац. lacný ’тс’, ст.-слав. латити ’падсцерагчы, злавіць’. Матцэнаўэр (LF, 9, 185) дапускае роднаснасць з лат. lēts ’лёгкі, танны’.

Лата́цце, латате, лататьте ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Бес.; драг., КЭС), латаць, латаць ’тс’ (Сцяшк., Гарэц., Юрч. Вытв.), воран. латач, ганц. латашнік ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да лотаць (гл.). Пачатковае ла- яшчэ з прасл. перыяду; аб яго чаргаванні з /о- гл. Брукнер (KZ, 48, 217) і Слаўскі (5, 129).

Лата́ць1, ла́таць, лата́тэ ’лапіць адзенне’, ’рамантаваць страху’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.; КЭС, лаг., Нік. Очерки, Ян.; чарніг., КЭС). Укр. латати, рус. латать, польск. łatać, чэш. látati, славац. lálať. Паўн.-слав. oltati ’прышываць латкі, рамантаваць’ (Слаўскі, 5, 40; Слаўскі, SP, 1, 46). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да ла́та1 (гл.).

Лата́ць2 ’прыбіваць латы да крокваў’ (КЭС, лаг.). Да ла́та2. Параўн. таксама ла́ціць. Не выключана магчымасць запазычання з польск. latać ’тс’. Аналагічна ў ням. мове: Latte ’лата’ > latten ’прыбіваць латы’ (Слаўскі, 5, 41).

Ла́тачына ’лапік, акно чыстай вады ў зарослым возеры’ (Бяльк.). Да латах (гл.). Утворана ад латка і суф. ‑ina з лакальна-прасторавым значэннем (Сцяцко, Афікс. наз., 156).

Латачы́на ’лагчына’ (Сцяшк.). Да латакі (Фасмер, 2, 523).

Латашы́цца іўеў. ’таптацца, аблюбоўваць месца’, швянч. ’старацца, клапаціцца’ (Сл. паўн.-зах.). Утворана ад *латоха, параўн. рус. уладз., варонеж., арл., лотоха ’клапатун, клапатуха’, ’мітуслівы, непаседа’.

Латашы́ць, латажы́ць, бялын. лыташы́ць ’ірваць без разбору псуючы і спусташаючы’, ’неахайна ірваць’ (ТСБМ, Шат.; беласт., навагр., паст., пух., Сл. паўн.-зах.), ’таптаць травы, пасевы’ (Шат.), ’знішчаць з’ядаючы і топчучы’ (ТС, Янк. II), ’біць кіем па садовым дрэве, з шумам рваць траву ці гародніну’ (КЭС, лаг.), ’абтрасаць, абіраць’, ’браць, збіраць старанна’ (Яўс.), ашм., навагр. ’красці, грабіць’, смарг. ’насіць вялікімі бярэмамі’ (Сл. паўн.-зах.), ’біць, лупцаваць’, ’страляць’ (ТСБМ; в.-дзв., швянч., Сл. паўн.-зах.). Укр. гуц. лото́шити ’быць без занятку’, рус. наўг. лотошить ’красці’, польск. łatać/łatoszyć, lotoszyć ’біць, лупцаваць’. Утворана ад *латоxa < latiti. Да ла́та́цца (гл.). Параўн. таксама латухея (гл.). Відавочна, у афармленні семантыкі дзеяслова ў некаторых гаворках уплывала лексема лата ’лапік’. Параўн. рус. паўд.-сіб. латошить ’латаць адзенне’.

Ла́тва ’лёгка, без цяжкасцей’, ’зручна’ (Нас., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Сл. паўн.-зах.), ’добра’ (Сл. паўн.-зах.), ла́твы ’лёгкі, зроблены без перашкод, без цяжкасцей’ (Нас.), латве́й, лацве́й, лацьве́й ’лягчэй, лепш, выгадней, прыемней, ямчэй’ (Нас., Грыг., Шат., Мядзв., Гарэц., Касп., Янк. БП, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; шчуч., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал., Мат. Гом., Яруш., ТС, Сл. паўн.-зах.). З формы лацьвей развіліся: міёр. лацьвя (Нар. сл.), лацві ’лёгка, добра’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 2), лацьвікі ’добра’ (Яўс.), пін. лацва ’парадак’ (КЭС). Ст.-бел. латвый (1588 г.) запазычана са ст.-польск. łatwy (Булыка, Запазыч., 185; Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 205; Кюнэ (Poln., 73). Слаўскі (5, 47) мяркуе, аднак, што ў адрозненне ад укр. латвий, літ. lãtvas ’лёгкі, выгодны’, бел. латвы з’яўляецца самастойным бел. утварэннем, роднасным да латацца ’лёгка атрымліваць, карыстацца чужым’. Паводле Слаўскага (4, 413), лексема latwy (< latvъ) найбліжэй стаіць да паўд.-слав.: славен. látiti se ’ўзяцца’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць, узяць’.

Латво ’ляток у вуллі’ (ветк., Мат. Гом.). Да лятво (гл.).