Саве́ць ’рабіцца вялым, санлівым ад зморанасці’ (ТСБМ), часцей асаве́ць (гл.). Рус. сове́ть ’быць ачмурэлым, падкочваць вочы’, польск. sowieć ’станавіцца асавелым, смутным’. Да сава, першапачаткова ’стаць такім, як сава’, таму што совы, актыўныя ноччу, днём становяцца апатычнымі і соннымі. Гл. Праабражэнскі, 1, 664; 2, 348; Фасмер, 3, 162; Борысь, 567.
Савіна ’куст ядловец казаны Juniperus sabina L.’ (Кіс.). Запазычанне з польск. savina ’тс’, якое з лац. sabina ’тс’ праз зах.-ням. Sevenbaum, літаральна ’сабінскае дрэва, расліна’ па назве племені сабінаў, якія некалі насялялі Італію (гл. Скіт, 536).
Саві́ты ’двайны, ў два разы больш дарагі’ (Гарб.), саві́та ’ў два разы больш (палажыць)’ (Нас., Гарб.). Запазычанне з польск. sowity ’двайны’, ’шматлікі’ (Кюнэ, Poln., 98), якое ад sować (гл. сунуць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 508; Борысь, 567; ст.-бел. совитый, осовитый ’шчодры, двайны’ (XVI ст.) з ст.-польск. sowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 195).
Са́віць: са́выты ’святкаваць’ (Клім.). Параўн. укр. са́вити ’святкаваць дзень св. Савы’. Сюды ж са́вы ’рэлігійнае свята зімой’ (Мат. Гом.). Ад уласнага імя Сава. Гл. таксама Талстая, Полес., 219.
Саво́й ’канапляная вяроўка’ (Шатал.). Гл. сувой.
Саво́к ’прылада для збірання смецця’ (Мат. Маг.), ’шуфлік’, ’міска драўляная’, ’мерка на 2 фунты’ (Мат. Гом.), ’прылада ў выглядзе грабелек для збірання чарніц’, ’каробачка з бяросты для ягад’ (Шатал.). Рус. сово́к ’прылада для збірання смецця; грабелькі для збірання ягад’ і г. д. Да *соваць, гл. сунуць.
Саво́сы: в савосы ’дамоў, да хаты’ (Нас.). На думку Насовіча (571) гэта скажонае рус. восвоя́си, што выклікае сумненні з фанетычнага боку. Лепей тут бачыць уплыў літ. sãvas ’свой’ або ўтварэнне ад таго ж літоўскага слова з суф. ‑ос (як дзівосы). Аб гэтым суф. гл. Карскі 2-3, 31. Цвяткоў (Запіскі, 2, 51) прыводзіць у якасці паралелі серб. сав ’увесь’ і падтрымлівае этымалогію Насовіча.
Савя́к ’грыб падбярозавік, абабак’ (Сцяшк., Нар. лекс.), ’падасінавік’ (Мат. Гом., Жд. 1, 2, Нар. сл.), ’махавік’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), саўякі́ ’падасінавікі’ (лельч., Арх. ГУ). З асавя́к у выніку адпадзення а‑. Гл. асавік.
Са́га ’крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы з кукурузнага або бульбянога крухмалу’ (ТСБМ). З рус. са́го ’тс’, у якой праз ням. Sago, франц. sagou з малайск. sâgû ’мука з сагавай пальмы’ (Праабражэнскі, 2, 244; Фасмер, 3, 543; Махэк₂, 535).