◎ Пло́шка 1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.
◎ Плошка 2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).
◎ Плошка 3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.
Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).
Плошчадзь, плошчадь ’плоскае, роўнае месца’ (стаўб., Прышч. дыс.; шальч., кобр., беласт., Сл. ПЗБ). З рус. площадь, якое з прасл. *plosk‑ědь (Фасмер, 3, 287); Пізані (Этимология–1956, 69) лічыць слова выключна ст.-слав., адкуль яно трапіла ў ст.-рус., утвораным ад плоскъ на аснове суадносін паміж ст.-грэч. πλατεῖα < πλατύς ’шырокі, плоскі’, г. зн. адносна позняй слав. калькай, што, на яго думку, пацвярджаецца і адносна рэдкім і ’непадыходзячым” суфіксам ‑ę-dь насуперак яму Аткупшчыкоў (Из истории, 161–163) падкрэслівае славянскасць словаўтваральнай мадэлі на *-ę-dь. Хутчэй за ўсё, праславянскі дыялектызм ад *ploskъ (гл. плоскі), утвораны пры дапамозе прадуктыўнага суфікса -ědь, траўм, роўнядзь і пад.
◎ Пло́шчай ’касач, Iris L.’ (гродз., Нар. лекс.). Да клюшняй, плюшнік (гл.).
◎ Плошчык ’прамы вузел’ (ТС). Відаць, ад словазлучэння плоскі вузельчык.
◎ Плошчыкі ’кіёчкі для раздзялення асновы (нітак) у кроснах, каб яны не скручваліся’ (гродз., Нар. сл., Сцяшк. Сл.; Скарбы). Да плоскі (гл.) — кіёчкі маюць плоскую форму.
◎ *Плошчыць, пруж. плошчыт (вушы) 4[конь] стрыжэ вушамі (пра каня)’ (ЛА, 1), рус. плоіцить ’плюшчыць, рабіць плоскім’. Да плоскі (гл.): стрыгучы вушамі, конь робіць іх плоскімі і прыціскае да галавы.