Пло́шка1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.

Плошка2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).

Плошка3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)