Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Недашмыгі ’не да смаку, неадпаведна жаданню, нораву’ (Нас.). Са спалучэння *не да шмыгі, параўн. да шмыгі ’да твару, падыходзіць’, параўн. укр. не‑до‑шмиги, не‑до‑чмиги ’не падыходзіць, недаладу, недарэчы’. Гл. шмыга.

Неда- прэфіксальны комплекс у складзе слоў тыпу недаесці, недасеяць, недаспелы і пад., што надае дзеясловам і вытворным ад іх значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, якасці і г. д., утварыўся аб’яднаннем адмоўя не з прыстаўкай да‑ ў дзеясловах: не дакурыць > недакурыць, параўн. недаку́рак ’акурак’ (карэл., Нар. словатв.) або ў спалучэнні з прыназоўнікам да, параўн. недарэчны ’неразумны, дзіўны, бесталкова з не да рэчы; пазней пры дапамозе гэтага прыставачнага комплекса ўтвараюцца словы, якія могуць не мець суадносных утварэнняў без не-, параўн. недабача́ць ’дрэнна бачыць’ (Расторг.), недамага́ць ’адчуваць недамаганне’ (Сл. ПЗБ). Утварэнні тыпу недачалаве́к ’непаўнацэнны чалавек’ узніклі, відаць, як калькі з ням. Untermensch ’тс’. Параўн. Махэк₂, 393.

Не́дзе, не́дзя ’дзесьці; няма дзе’ (Сл. ПЗБ), (недзьзя) ’няма дзе, няма куды; дзесьці, у нейкім месцы’ (Мал.), ’дзесьці, у дакладна неакрэсленым месцы; няма дзе’ (ТС), не́дзе, не́дзе, не́йдзе ’дзесьці, кудысьці, у нейкім месцы; няма куды’ (Гарэц.), не́дзека ’дзесьці’ (Сцяшк., докш., Янк. Мат.). Гл. не́гдзе ’тс’.