Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

*Лазну́ха, лозну́ха, лозьн/öxä, лазня ’вялікая чорная балотная птушка лысуха, вадзяная курачка’ (Дразд., ТС), лазнюга ’бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (Інстр. I, Федз.-Долб.), лозяный воўк ’тс’ (Нікан.). Укр. валынск. лознюха ’тс’. Да лаза (гл. Шыла, Совещ. ОЛА (Гомель), 234) шляхам намінацыі (Булахоўскі, Выбр., 3, 273).

Ла́зня, ла́зьня ’памяшканне, дзе мыюцца і парацца’ (Нас., Гарэц., Мядзв., Мал., Бяльк., Касп., Шат., Грыг., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’сушня, будынак, у якім труць лён’ (Бір. Дзярж., КЭС, лаг.; саліг., З нар. сл.). Укр. лаз́ня ’лазня’, ’хаціна з маленькім уваходам’, ’яма для захоўвання збожжа’, рус. ла́зня ’падвал’, ’лесвіца’, ’лаз у яму’, ст.-рус. лазня (з XII ст.), якое, несумненна, паўднёва-заходняга паходжання (гл. Філін, Происх., 571); польск. łaźnia ’лазня’ (з XV ст.), н.-луж., в.-луж. łaznja ’лазня, ванна’, чэш. lázeń ’тс’, ’купанне’, lázně ’курорт’, паўд.-чэш. lazna ’стаў’. Паўн.-слав. дыялектызм. Прасл. laznь і lazьnja ўзніклі ў розныя часы: першасны дэрыват laz‑nь (як kaz‑nь); laz‑ьnja, утвораная ад lazьnъ(jь) < lazъ, параўн. укр. лазня піч, ст.-польск. (XVI ст.) co dalej to wyszsze jako w laźniej ’а далей — усё вышэй, як у лазні’ (Слаўскі, 5, 72). Да ла́зіць (гл.). Параўн. ст.-рус. влазити, влѣзти въ баню. Лазня першапачаткова азначала месца, куды лазілі: уніз → у яму (дзе была печ), уверх на палок у лазні (Машынскі, Kult., 1, 607–608; Бернекер, 697; Брукнер, 308; Шрадэр, Reallexikon, 1, 74; Зяленін, AfslPh, 32, 601). Іншыя версіі падлягаюць сумненню: паводле Махэка₂ (322), прасл. laznь трэба чляніць la‑znь, у якім la‑ < і.-е. *lavǝ‑, параўн. лац. lavāre ’мыць, мыцца’, хец. lā‑ ’тс’. Гэта прыняў і Вахрас (ScSl, IX, 1963, 166–167), дапускаючы, што сувязь з лазіць другасная. Ёстэррайхер (16, 10) звязвае лазню з lazъ ’выкапаная яма’. Міклашыч (161) памыляецца, калі выводзіць яе са ст.-грэч. λάσανον, лац. lasanum ’сасуд’. Кіслоўкі мяркуе, што касцюк. лазня — паланізм (КЭС). Гл. яшчэ Краўчук, УМШ, 1960, 6, 50–62.

Ла́зня 2 ’прыстасаванне для лазання на дрэва’ (Інстр. 1), рус. лазня ’лесвіца, драбіна, лескі’. Да ла́зіць (гл.) (аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58).

Ла́зня 3 ’дзіцячая гульня’ (ТС). Няясна.

Лазобка ’драўляны посуд (з ліпы), куды зліваюць мёд (ветк., Мат. Гом.; паўд.-усх., КЭС) або ссыпаюць муку’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. 1, Юрч., Яруш., Малч.), ’кошык, дно якога складаецца з рэдкага лыкавага пераплёту’ (Грыг.), ’кадушка аб’ёмам у тры гарцы’ (Нас.), рус. смал. ’выдзеўбаная кадушка для мёду’. Бел.-рус. ізалекса. Да лазбіць (гл.), як і лазбень, толькі з іншай суфіксацыяй. Параўн. таксама рус. лозобка ’вулей’ (без месца — Даль).

Лазок ’грузіла ў рыбалоўных снасцях’ (Крыв.), лазні ’грузіла сеткі з каменьчыкаў’ (Браім, 42), укр. глазки ’алавяныя грузілы ў невадзе’. Да прасл. glazъ ’камень’. Параўн. польск. głaz ’камень, кавалак скалы’, ст.-чэш. hlazec ’від каменя’. Узнікла ў выніку страты пратэтычнага g‑ (Петлева, Этимология–76, с. 53).

Лазорак ’Сцізорык’ (Касп.) — вершавае кантамінаванае слова, утворанае ад лязо (гл.) і сцізорык (гл.).

Лазоўка 1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).

Лазоўка 2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.

Лазоўка 3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.

Лазоўка 4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка 5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.

Лазоўнік ’зараснік лазы’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаза (гл.) з характэрным для аг.-бел. тэрыторыі суф. ‑оўнік (‑эў‑нік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 206.

Лазоўніца ’чаротаўка, Calamoherpe phragmit’ (паўн.-зах., КЭС). Утворана ад лазоўнік (гл.). Параўн. таксама лазніко (гл.).

Лазу́н ’майстар, ахвотнік высока лазіць (аб дзецях)’ (ТСБМ), ’сысун (аб цяляці)’ (Касп.). Да ла́зіць (гл.).

Лазу́р, лазу́рак ’блакіт’, ’фарба светла-сіняга колеру’ (ТСБМ; ігн., Сл. паўн.-зах., Касп.), лазу́рка ’тс’ (Нас.), ст.-бел. лазоръ, лязуръ ’блакітны камень, блакітная фарба’ (пач. XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. lazur (Булыка, Запазыч., 187) < с.-в.-ням. lāsūr(e) < с.-лац. lazurium, lasurium < араб. lāzaward < перс. lādzwärd ’лазурыт’, ’колер гэтага блакітнага каменя’, ’блакітная фарба’ (Слаўскі, 4, 83).