Вуры́ць ’апетытна есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Нар. сл.). Гукапераймальнае.
Ву́рэч ’сенакос або паша’, вы́рэч ’тс’ (КСТ). Відаць, з *урэчча ’месца ля ракі’, якое захавалася ў тапоніме Урэчча.