Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вузы́р ’камель снапа’ (Сцяц.). Гл. гузы́р ’тс’ з заменай г на в у выніку атаясамлівання першага гука з пратэзай. Клец. вузы́р ’вузкі канец бервяна’ (Нар. лекс.) у выніку народна-этымалагічнага збліжэння з вузкі або самастойнае ўтварэнне ад таго ж кораня па тыпу пухір.

Вузяльні́ца ’хвароба пшаніцы і ячменю, калі ў каласах з’яўляецца чорны парашок’ (Мат. Гродз.). Магчыма, ад ву́зел, бо колас, заражаны гэтай хваробай, выдаецца вузлаватым ці на падставе веравання, што завязаны вузел з жытніх сцяблоў можа прыносіць гаспадару поля няшчасце; параўн. за́вітка.