Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пераўга́ць ’сказіць; яўна схлусіць’ (Нас.). З перавесіць, да пера- і (і)лгаць (гл.) з неабмежаваным пераходам я > ў, відаць, у выніку страты пратэзы.

Пераха́джвацца (піріхаджывыцца) ’не несціся пэўны час (пра курыцу)’ (Юрч.). Да персі- і хадзіць (гл.), г. зн. не сядаць у гняздо, каб несціся.

Пераха́жка ’праходжанне, прагулка’ (Нас.). Да пераходзіць > перахажываць ’пераходзіць з аднаго месца (кватэры) на іншае; часта праходзіць’, перахсіжываццсі ’мяняцца да лепшага; прагульвацца’, магчыма, пад уплывам польск. przechadzka ’прагулка, прагулянка, шпацыр’. Гл. пера- і хадзіць.

Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. пірьхалопіць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхалопяівыць, піріхалдпывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака © якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salopę ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Перахва́тамі (піріхватымі) ’рыўкамі’ (Юрч. СНЛ). Прыслоўе ў форме назоўніка перахват у Тв. скл. мн. л. Магчыма, пад уплывам рус. перехват, перехватить ’перакусіць, перахапіць час ад часу’. Да персі- і хватаць (гл.).

Перахі́біць ’памыліцца, даць маху, схібіць’ (Шат.). Да пера- (гл.) і хібіць ’дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі’, семантычна найбольш набліжанага да зах.-слав. арэалу, параўн. польск. chybić ’памыляцца’, чэш. chybili ’рабіць памылку’, славац. chybil’ ’тс’, памыляцца’ (Мартынаў, Слав. акком., 143–144).

Перахле́ўе (пэрэхлеўе) ’прыгуменне’ (стол., ЛА, 4). З перад‑ хлеўе < перад і хлеў (гл.).⇉·⇉·

Перахлябісты ’худы, з вельмі ўпалым жыватом’ (ТСБМ, Янк. 1; бялын., Янк. Мат.; Шат., Мат. Маг., Мат. Гом.; лун., Шатал.; ЛА, 1), ’з крывой спіной’ (Шат.), ’тонкі ў поясе’, ’з выгнутай спіной’ (Нар. Гом.), ’пакатая (страха)’ (ЛА, 4), мсцісл. піріхля́бістысць ’патанчэнне, звычайна ў таліі’ (Юрч. СНЛ), перахля́біна ’неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі’ (ТСБМ; лід., дзятл., лях., Сл. ПЗБ); ’нізінка на раллі, дзе стаіць грунтовая вада; упалае месца на целе жывёлы; тонкае, слабое месца на скуры-юхце’ (Варл.), перахля́біцца ’рэзка патанчэць ад голаду, знясілення, выгаладацца, схуднець, змарнець’ (бялын., Янк. Мат.; ТС; Скарбы; Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім., Жыв. сл.); перахля́баны, перахля́блы, перахля́бʼяны ’галодны (пра карову)’ (ЛА, 1). Звязана з хля́ба ’худая, схуднелая істота (чалавек, жывёліна)’, хля́бы ’апалыя бакі ў жывёлы’ (гл.).

Перахо́д1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).

Пераход2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.