◎ Перахі́біць ’памыліцца, даць маху, схібіць’ (Шат.). Да пера- (гл.) і хібіць ’дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі’, семантычна найбольш набліжанага да зах.-слав. арэалу, параўн. польск. chybić ’памыляцца’, чэш. chybili ’рабіць памылку’, славац. chybil’ ’тс’, памыляцца’ (Мартынаў, Слав. акком., 143–144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)