Агры́снік ’кустарнік, агрэст’ ад агрэст (гл.); агрыснік < агрэснік < агрэст‑нік.
Агрэга́т. Запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) з французскай (XIX ст.) (Шанскі, 1. А, 42).
Агрэ́сар, агрэсія. Запазычана праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 76) з нямецкай (агрессор) і французскай (агрессия) (XX ст.). (Шанскі, 1, А, 43).
Агрэ́ст, ст.-бел. агрестъ (1722) (Булыка, Запазыч.) з польск. agrest (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39), якое з італ. agresto (Брандт, РФВ, 18, 19; Брукнер, PF, 7, 172; Фасмер, 1, 61; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13).
Агрэ́сца ’многа ўзяць, атрымаць, мець’ (Юрч.), агрэбці, грэбці. Семантычнае развіццё ’грэбці’ > ’нагрэбці сабе’; а пачатковае адлюстроўвае граматычную семантыку дзеяслова, і таму яго трэба лічыць прэфіксальным.
Агрэ́х ’прапушчаная баразна’ (БРС, Шат., Гарэц., КЭС) кантамінаваная форма арэх (< араць) і агрэх (< грэх) (Выг. дыс.). Словаўтваральная мадэль застаецца няяснай.
Агу́ ’так’ (Касп., Гарэц.). Гукапераймальнае.
Агу́дзіць ’асудзіць, абгаварыць, зганіць’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), агужываць ’тс’ (Нас.) да гудзіць (гл.).
Агулы́м-быза́р ’бязладдзе’ (Арх. Бяльк.). Першая частка да агул, другая — цюрк. bazar.
Агу́льны, агулам ’супольна’, агул ’гурт’ (Нас., Др.-Падб.), ’круг’ (Яруш.), ст.-бел. огуломъ (1579) (Нас. гіст.), укр. вогул ’талака’, огулом ’агулам’, рус. огул, огулом, польск. ogół, ogółem, ст.-польск. oguł. Нельга разглядаць польскія словы як крыніцу ўсходнеславянскіх, паколькі ó < u (Развадоўскі, Wybór, 1, 300). Няма таксама іншых аргументаў у карысць запазычання насуперак Фартунатаву, BB, 6, 218 і Ягічу, AfslPh, 17, 292. Фартунатаў звязвае з разглядаемай групай слоў ц.-слав. глота ’натоўп’ (< gъlota, параўн. балг. глота ’чарада, натоўп’, серб.-харв. гло̏та ’сям’я, галота’, славен. gtota ’мноства’) і ст.-інд. gaṇáḥ ’натоўп’ і голы (праз такія формы, як чэш. zhola ’поўнасцю’). Не выключана, аднак, сувязь агул з прасл. gъlota (< gъl‑ota). Больш верагодным здаецца агул да гуляць (гл.) (Бернекер, 1, 361). Сумненне тут выключна семантычнага характару. Наступная семантычная паралель, магчыма, пацвярджае сутнасць гэтага супастаўлення. Прасл. kolo ’кола’ мае па розных дыялектах наступныя найбольш пашыраныя значэнні: ’круг, гурт, грамада, танец’, ст.-грэч. κύκλος мае тыя ж значэнні. Так, бел. агул ’круг, гурт’ можна генетычна звязаць з бел. гуляць ’іграць, танцаваць (штосьці рабіць калектыўна)’.