Грэх, грэ́шны. Прасл. *grěxъ, *grešьnъ ’тс’; параўн. рус. грех, укр. гріх, польск. grzech, чэш. hřích, серб.-харв. гри̏јех, балг. грехъ́т, ст.-слав. грѣхъ. Этымалогій гэтага слова шмат; звычайна меркавалі, што ёсць сувязь з *grěti ’грэць’ (Фасмер, 1, 456–457). Трубачоў (Эт. сл., 7, 115–116) падтрымлівае этымалогію Бугі: *grěxъ < *groi̯‑so (параўн. лат. grèizs ’крывы’). Агляд літ-ры ў Трубачова, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)