Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прып (пріп) ’перадпечны выступ з цаглянай пляцоўкай’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, з пры́пек ’выступ печы’ (гл.) з адсячэннем фіналі слова, успрынятай у якасці памяншальнага суфікса ‑ек.

Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣсть ’прымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2-3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedzieć ’расказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повест ’прымаўка’, prȉpovijetka ’апавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.

Прыпа́дак1, припа́док, прыпа́дък, пріпа́дък, пріпа́дык ’раптоўны прыступ якой-небудзь хваробы; падучая хвароба, эпілепсія’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.; мазыр., Нар. Гом.; брасл., шуміл., нараўл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыпа́дык ’тс’, прапа́дак ’эпілепсія’, мн. л. прыпа́дкі, прыпа́ткі, прыпа́дкы, прыпа́ткы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., ЛА, 3), пріпа́дык ’прыпадак, прыступ эпілепсіі’ (Бяльк.), прыпа́дны ’хворы на эпілепсію; халерык, істэрык’ (Янк. 1), пры́падзь ’разнастайныя нервовыя прыпадкі, галоўнай прычынай якіх з’яўляецца спалох’ (Шат.). Рус., укр. припа́док ’раптоўны прыступ хваробы; рэзкае, моцнае праяўленне чаго-небудзь’, рус. дыял. ’істэрычная хвароба ў жанчын’, ’хвароба; бяда; няшчасце’. Да прыпада́ць, падаць (гл.); дэрыват з суф. ‑ак, да семантыкі параўн. падучая хвароба, падучка (гл.). Параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164.

Прыпа́дак2, прыпа́док ’выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), са звужэннем семантыкі прыпа́дак ’страта’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прыпа́дкам ’выпадкова, нечакана’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпа́дны ’які як раз падыходзіць, выгадны’ (Нас.), пріпа́дым ’выпадкам’ (Бяльк.), прыпа́дкамі ’прыхваткамі’ (паст., Сл. ПЗБ). Сюды ж рус. дыял. (у Літве і Латвіі) припа́док ’няўдалы выпадак, няшчасце’, укр. припа́док ’выпадак’, припа́дком ’выпадкова’, польск. przypadek ’выпадак; выпадковасць’, przypadkiem ’выпадкова’, чэш. případ ’выпадак’, славац. prípad ’выпадак, прыгода’, в.-луж. připad, н.-луж. pśipad ’тс’. Арэальнае ўтварэнне ад прыпасці, прыпадаць ’выпадаць, здарацца’, параўн. ст.-бел. припалый ’які здарыўся, адбыўся’ (Ст.-бел. лексікон), якое, паводле прышлай версіі (Шустар-Шэўц, 2, 1178; Банькоўскі, 2, 943), калькуе лац. casus, ням. Zufall ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 90), беларускае слова запазычана з польскай.

Прыпада́ць1 ’нізка нахіляцца, апускацца; прыціскацца’, ’даставацца, выпасці каму-небудзь; здарыцца, аказацца’, ’прыйсціся’ (ТСБМ, ТС), ’апускацца’ (ТС), ’спадабацца на смак’ (паст., Сл. ПЗБ), ’здарацца, выпадаць’ (Бяльк.). Рус. припада́ть ’прыхіляцца, прыціскацца; нахіляцца’, ’здарацца, адбывацца’, ’нечакана з’яўляцца’, ’шчыльна прылягаць’, ’кульгаць’ і да т. п., укр. припада́ти ’падаць, класціся на што-небудзь’, ’нахіляцца’, ’падыходзіць; пасаваць’, ’кульгаць’, ст.-рус. прыпадати ’схіляцца, прыгінацца’, ’падаць, здыхаць’, польск. przypadać ’прытуляцца’, ’пазбягаць, падскокваць’, ’здарацца’, чэш. připadati ’прыходзіцца (на долю); наставаць’, славац. pripadať ’прыходзіцца; прыпадаць (на долю)’, в.-луж. připadać ’прыналежаць; прыходзіцца’, серб.-харв. при́падати ’належаць; даставацца на долю’, ’прыхіляць, прыціскаць’, славен. pripádati ’даставацца на долю’; ’належаць’, балг. припа́дам ’схіляцца, падаць’, ’страчваць прытомнасць’. Прасл. *pripadati з першасным значэннем ’упасці да ног’, захаваным у ст.-слав. припасти (Сной₂, 577). Прэфіксальны дэрыват ад *padati.

Прыпада́ць2 ’прыставаць (пра хваробу)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. з Латвіі і Літвы припада́ть ’хварэць, хілець’, польск. przypadłość ’хвароба, недамаганне’. Да прыпада́ць1; параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164. Параўн. яшчэ рус. пасть (аб скаціне) ’здохнуць’.

Прыпа́дзісты1, прыпа́дістая ’аб зямлі — неўраджайнае поле з мноствам ям’ (Выг. дыс.). Рус. смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, кур. припа́дный ’тс’. Да прыпада́ь1 (гл.) у значэнні ’шчыльна прылягаць’, параўн. таксама прыпадзь2 (гл.).

Прыпа́дзісты2 ’прыземісты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Укр. припа́дистий ’пакаты, спадзісты’, припа́дливий ’нізінны’. Да прыпада́ць1 (гл.).

Пры́падзь1 ’закалец — сыры, недапечаны слой хлеба каля ніжняй скарынкі, які ўзнікае пры неналежным выпяканні’, пры́падлівы ’з закальцам, як бы трохі прылеплены да поду’ (Нас.). Магчыма, перанос значэння з наступнага слова — ’сыры слой у хлебе, як глей’, але не выключана і незалежнае ўтварэнне ад прыпада́ць з семантычнай матывацыяй: ’нізкі; які не падняўся; злеглы’ і да т. п.

Пры́падзь2 ’слой глеістай зямлі; падзол’ (Нас., Байк. і Некр., Варл.), пры́падлівы ’глеісты, з падзолам’ (Нас.), прыпа́длівый ’вільготны, злеглы (аб зямлі)’ (Бяльк.). Рус. зах. при́падь ’падзолістая глеба’, смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, укр. при́падь ’нізіннае месца; чарназём з гразкай глінай’, припа́дливый ’нізінны’. Да прыпадаць1 ’нахіляцца, прыціскацца’, ’шчыльна прылягаць’.

Пры́пазна (пры́пызна, прі́пызна) ’позна, пазнавата’ (Бяльк.). Рус. смал. при́поздно ’надта позна’. Да позні, позна з прыстаўкай пры‑ (гл.), што перадае непаўнату прыметы дзеяння.

Пры́па́л ’прыпол’ (астрав., ашм., Сл. ПЗБ). Гл. прыпо́л.

Прыпаласі́сты ’паласаты’ (лід., Сл. ПЗБ). Рус. карэл. приполо́сица ’папярочная нітка на дарожцы, тканай з ануч’. Ад пры‑ і паласа́ (гл.).

Прыпалёўваць ’прымацоўваць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да палява́ць2, палёваць ’тармазіць калком хвост плыта’ (гл.), аднак з больш дакладвай перадачай семантыкі польск. palować ’забяспечваць калкамі; падвязваць (расліны)’. Гл. яшчэ па́ля.