Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣсть ’прымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2-3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedzieć ’расказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повест ’прымаўка’, prȉpovijetka ’апавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)