Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Правака́цыя ’наўмыснае падбухторванне’, ’штучнае выкліканне праяў хваробы’ (ТСБМ). Праз рус. провока́ция з польск. prowokacja або ням. Provokation ’тс’. Апошнія — з лац. prōvocātiō ’правакацыя’.

Правале́нны ’акаянны, пракляты, надта скупы’ (Шат.), параўн. рус. перм. прова́льный (человек) ’акаянны, прапашчы чалавек’. Да праваліць < валіць. Параўн. семантыку прапашчы < пасці, падаць, а таксама праклён каб ты праваліўся!

*Права́лле, провалье ’правал’: от улез провалье, лье і лье дождж, ’прорва, пропасць’ (ТС). Рус. паўд. мн. л. правалья ’пролагі, пячоры’, укр. провалля ’пропасць, роў’. Ад праваліць < валіць з суф. ‑ьje, або ад правші з суф. зборнасці. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 201. Гл. папярэдняе слова.

*Права́львацца, прова́львацца ’праломвацца, дзіравіцца’ (ТС), сюды ж палес. провалі́лосо неба (пра залеву, навальніцу), якое Талстыя (ПЭСб, 10) супастаўляюць у якасці палеска-паўднёваславянскай паралелі з серб.-харв. провалио се облак ’прайшоў лівень’, про̏вала облака ’лівень, залева’. Да праваліць ’прабіць, праламаць’, што да валіць ’біць, ламаць’, параўн. ням. Volkenhruch ’лівень’, літаральна ’пралом воблака, у воблаках’ (Гарачава, Этимология–1984, 45).

Праванса́ль ’соус з яечных жаўткоў і алею з дабаўленнем воцату, гарчыцы і іншых вострых прыпраў’ (ТСБМ). З рус. прованса́ль ’тс’, дзе ад франц. á la provençale, літар. ’соус, які зроблены па-правансальскі’ ад назвы вобласці ў Францыі Provence.

Пра́вапіс ’агульнапрынятая сістэма правіл напісання слоў, арфаграфія’ (ТСБМ, Гарэц.). Запазычанне з польск. prawopis; змена месца націску пад уплывам пра́вы. У польск., таксама як у рус. (правописа́ние), калька з грэч. ὁρυογραφία < όρυός ’правільны’ і γράφω ’пішу’.

Праваро́к (проворо́к) ’прылазнік’ (брасл., Праблемы філал.). Паводле Непакупнага (там жа, 93), з літ. prävaras ’тс’. Сюды ж праворны ’курцік’ (Нік. Очерки), праварына ’стойла’ (міёр., Нар. словатв.), што да літ. pravarinė ’адроджанае месца ў хляве’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).

Правароніць ’прапусціць, не выкарыстаць чаго-небудзь з-за няўвагі’ (ТСБМ). Рус. проворо́нить ’тс’. Ад варона ’варона; разявака, цюхцяй’. Апошняе значэнне ўсталявалася, магчыма, пад уплывам баек, адным з персанажаў якіх з’яўлялася варона.

Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.

Правасла́ўе ’адна з хрысціянскіх канфесій’ (ТСБМ). З ц.-слав. православие ’тс’, якое з’яўляецца памылковай калькай с.-грэч. όρυόδοξία < όρυός ’прамы, правільны’ і δόξια ’вера’ і ’слава’. Сюды праваслаўны (ТСБМ) з ц.-слав. православьнъ — калька з грэч. όρυόδοξος (Слаўскі, Зб. Машыннаму, 279–280).