Пра́вапіс ’агульнапрынятая сістэма правіл напісання слоў, арфаграфія’ (ТСБМ, Гарэц.). Запазычанне з польск.prawopis; змена месца націску пад уплывам пра́вы. У польск., таксама як у рус. (правописа́ние), калька з грэч.ὁρυογραφία < όρυός ’правільны’ і γράφω ’пішу’.