Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пе́ката, пеката́ ’пякотка’ (барыс., чэрв., Сл. ПЗБ). Утвораныя пры дапамозе суф. ‑ат‑а са значэннем ’вынік дзеяння’ ад пе́кці/ пе́кчы < пячы (гл.).

Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус. пск., цвяр. пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен. pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ. pýkšt ’лясь’, лат. paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.

Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.

Пекеляв́аць ’пакутаваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, утворана паводле польск. piekłować ’рабіць пекла ў хаце’, pieklić się ’злаваць, шалець, вар’яваць, скандаліць’ (ад piekło).

Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).

Пе́кла ’месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў; месца, дзе адбываюцца жахлівыя падзеі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мік., Яруш., Мядзв., Шпіл., Мал., Касп., Растарг., Шат., Сл. ПЗБ), пе́кло ’тс’ (ТС), ’цяжкая работа’ (Шат.). Укр. пе́кло, зах.- і паўд.-рус. пе́кло ’пекла’, рус.-ц.-слав. пькълъ ’смала’ (1073 г.), ст.-слав. пьцьлъ ’тс’, пьклъ ’пекла’, польск. piekło, ст.-польск. pkieł, Р. скл. piekła, н.-луж. pjakło, в.-луж. pjekło ’тс’, славац. peklo, чэш. peklo, ст.-чэш. pkelná vrata ’вароты пекла’, славен. pekȅl, pekèl ’смала’, ’пекла’, ’дзёгаць’, серб.-харв. па́као ’смала, пекла’, макед. пекол і пекло ’пекла’, балг. пъ́къл, пъ́кло, пъкло́ ’смала, дзёгаць’. Прасл. pьklъ ’смала’, што выводзіцца з і.-е. кораня *pĭ‑k‑: лац. pix, picis, ст.-грэч. πίσσα (< *pik‑i̯a), алб. pisë ’смала’; ст.-в.-ням. pëhлац. мовы). Значэнне ’пекла’ прыйшло да зах. славянаў з Захаду, а потым пашырылася і на ўсх.-слав. тэрыторыі (Брукнер, 407; Фасмер, 3, 226; Голуб-Копечны, 269; Махэк₂, 441–442; Бязлай, 3, 22).

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Пе́кліца ’прыстасаванне для вялення ўюноў у печы ці на агні: дзве падстаўкі з зарэзамі, на якія кладуць папярочкі з нанізанымі ўюнамі’ (ТС). Першапачаткова абазначала ’пекла’ ў пераносным сэнсе — ’пекла для ўюноў’. Утворана ад пекл‑а і прасл. суф. *‑ьce: pьklcьe, у якім ‑ь‑ для зручнасці вымаўлення збегу зычных перайшло ў ‑i‑ (параўн. *sьrd‑ьce > ’сэрца’).

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit se ’пакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́ti ’клапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Пе́кны ’прыгожы, добры, слухмяны’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Сцяшк. Сл.; докш., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ; Нар. Гом.; мядз., Нар. словатв.), сюды ж пекната́ ’прыгажосць’ (ТСБМ), ст.-бел. пенкный, пекный, пиенкный ’прыгожы’ (XVI ст.) і інш. словы гэтага ж кораня. З польск. piękny і piekny ’тс’ (па-беларуску павінна быць *пякны, гл. Станкевіч, Зб. тв., 1, 35), якія разам з чэш. pěkný, славац. pekný, луж. pěkny, а таксама ст.-польск. piękry (насавое e ў польскіх лексемах — другаснае) узыходзяць (паводле Махэка₂, 442) да прасл. *pěkrъ < і.-е. *poi̯k‑ro‑s, параўн. лац. pulcher (< *polcros < *poikros). Яначак (“Sborník” пед. ін-та ў Оламаўцы, 5 (1959), 7), звязвае гэтае слова з літ. bingùs ’прыгожы’, ’выкармлены’, ’прыкметы’, ’прадстаўнічы’, лац. pingius ’тлусты’, тады прасл. аснова будзе *pęk‑. Трубачоў (Этимология–1968, 31) выводзіць больш старажытную форму *pekn‑ і *pekr‑ъ, параўн. гоцк. fagrs, англ. fair ’цудоўны’, з дагерманскага *pokrós; мена пашыральнікаў асновы r/n адбылася яшчэ ў даславянскую эпоху.

Пе́кун ’бакас, Capella gallinago L.’ (усх.-палес., асіп., ЛА, 1; жытк., Мат. Гом.; пух., Сл. ПЗБ; ТС). Гукапераймальнае. Параўн. пе́кун… крычыць так: пеку, пеку (пух., Сл. ПЗБ, 3, 478).