Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл.*‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел.пяку. Параўн. печыва (гл.).