Пя́каць 1 ’падаць (пра плады); стукаць, пукаць, ляпаць’ (бых., Жыв. НС; Шат., Бяльк., Растарг.), пя́кнуць ’упасці; стукнуць’ (Бяльк., Пал., Растарг.), ’упасці’: пякнула яна з печы (рагач., Сл. ПЗБ), пя́кнуцца ’ўпасці, ляпнуцца аб зямлю’ (Бяльк.), пяк — выклічнік для перадачы гуку падзення на зямлю пладоў і дробных прадметаў або тупога ўдару (Нас., Растарг., Шат.), сюды ж, відаць, і пе́кнуць ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць’: пе́кнуў воўка копу́том (ТС). Гукапераймальнае, параўн. славен. pekȅt ’тупат’, pekemáti ’тупат, цоканне (капытоў)’, якія Сной (435) выводзіць ад гукапераймання pek, што імітуе ўдары капытам або нагой; параўноўваюць з бел. пя́каць ’стукаць’, рус. упека́ть ’выгнаць’, роднаснымі да лат. pękât ’дыбаць, тупаць’, pęka ’лапа, нага’, гл. Бязлай, 3, 22; Сной₂, 504. Гл. таксама пекаць, покаць, пукаць, покаць.
Пя́каць 2 ’класці, валіць адно на адно; замяшчаць, упіхваць’ (Нас.), пя́къць, пя́къцца ’працаваць празмерна, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), пя́кацца ’лезці, пхнуцца’: дзе ні трэба пя́каецца (Цых.); сюды ж, відаць, і рус. дыял. упя́кать ’паставіць каго-небудзь у непрыемнае становішча, увесці ў бяду’. Няясна, хутчэй за ўсё да пякаць 1 (гл.).